![]() |
|
|
Белоруская моваб) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука [г] (голад, гутарка, праграма), толькі ў нешматлікіх даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер, гестка, ганак і інш.); в) вымаўленне як аднаго гука афрыкат [дж], [дз’], [дз] (ураджай, дзень, дзынкаць), вымаўленне афрыкат як двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з’] (урад-жай, д-зед), а таксама вымаўленне [дз’] як мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы; г) цвердае вымаўленне афрыкаты [ц] (крыніца, цана, цэгла) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы мяккага [т’] (цень, цемны), а таксама на месцы [т] цвердага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – ў хаце, брат – браце); д) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з'] і [с'] (сеяць, зелкі, змена). Правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных. Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі ў слове: канец слова ці сярэдзіна. 1. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле[п], ле[х]ка; а глухія перад звонкімі – як звонкія: лі[дж]ба (лічба), про[з']ба (просьба). У звязанай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са[т] у квецені, сне[х] растаў. Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] пены, [с] просьбай, але: а[д] яго, 6е[з] віны. Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (параўн.: жы[дз'] добра, не гор[ж] за іншых – хуткі тэмп маўлення, жы[ц'] добра, не гор[ш] за іншых – запаволены тэмп маўлення). 2. Зубныя зычныя перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне). Зубныя [з] і [с] вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: [с’л’]іва. Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі [в’] і [м’]: у назве, аб прызме. Ніколі не змягчаюцца [з] і [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: скінуць, схіліць, згніць. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і [с’]фера. Зубныя [н] і [л] вымаўляюцца мякка перад зубнымі [дз’], [ц’], [н’], [j]: на фро[н’ц’]е, малі[н’]ік, ка[н’j]ак. Зычны [л] заўседы мяккі перад спалучэннем ск: сельскі. У словах з трохгукавым спалучэннем зычных гук [н] не змякчаецца: дранцвець. Перад зубнымі [с’], [з’], [л’] гук [н] у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ[н'з']ія. Зубныя [д] і [т] перад мяккімі губнымі [в’] і [м’] вымаўляюцца як мяккія [дз'] і [ц’]: [дз’в’]еры. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць, а таксама ў форме давальнага і меснага склонаў назоўнікаў на -тве: клятве. На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэння не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя [з’] і [с’] змякчаюцца: [з’] лесу. Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес, праз цябе. 3. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф], перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца. Цверда вымаўляюцца яны і ў канцы слоў: ся[мjа]. 4. Губна-зубны гук [в] вымаўляецца перад галоснымі: гала[в]а. Пасля галоснага перад зычнымі і пасля галоснага ў канцы слова ен змяняецца губна-зубным гукам [ў]: гало[ў]ка. 5. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [ш]ытак; шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы. Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гукі ж і ш могуць не прыпадабняцца да свісцячых. На стыку слоў шыпячыя гукі змяняюцца толькі па глухасці – звонкасці: не гор[ж]. Свісцячыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: [б’аш] шуму. 6. Зычныя [д] і [т] перад афрыкатамі [ч] і [ц] вымаўляюцца адпаведна як [ч] або [ц]: ле[ч]ык, у ло[ц]ы. Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк]: каўка[ск']і, грама[цк']і. 7. Беларускай мове ўласцівы падоўжаныя зычныя. Падоўжана вымаўляюцца паміж галоснымі шыпячыя [ж], [ч], [ш] і мяккія зубныя [з’], [с’], |дз’], [ц’], [л’], [н’]: збо[ж]а, узвы[ш]а. Вымаўленне ў такіх выпадках аднаго гука ці спалучэнне зычнага з [j] (напрыклад, жыце ці жыцье) – парушэнне літаратурнай мовы. У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цвердасці – мяккасці зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца “дзеканню” і “цеканню”, г. зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад галоснымі [э], [і]: дэкан, апладысменты. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ер-, -(ей)ск-, -(е)ец: каранцін, апладзіраваць. Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы, як і ў словах спрадвечна беларускіх, вымаўляюцца ў асноўным мякка: вектар. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях вымаўляюцца ў гэтай пазіцыі цвердыя зычныя: бэлька, бэз. Вымаўленне галосных залежыць ад націску і суседніх гукаў. Пад націскам (у моцнай пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры. Націскны галосны [і] пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку слова вымаўляецца ў спалучэнні з [jі]: кра[jі]на. У ненаціскных (слабых) пазіцыях галосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іх змяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускай арфаэпіі, у тым, што і ненаціскныя галосныя вымаўляюцца даволі выразна: падзяка. Галосныя [э], [о], [а], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук [а], толькі крыху карацейшы за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): цана, двары. Словы з націскным складамі ро, ло, рэ не падпарадкоўваюцца аканню. Не пад націскам [о], [э] замяняюцца гукам [ы]: глотка – глыток. Пасля мяккіх зычных галосныя [э], [о], [а] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): вядро, святло. Галосныя [а] у гэтай пазіцыі даволі выразны, яго нельга вымаўляць як [э] або [і] (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай мовы: [в'и]сна. Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] або [э], набліжаны да [а]: [в'э]рабей. На месцы спрадвечнага [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца выразны гук [а]: су[в’а]зь. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў [э] або [эа]: [дз’э]вяты і [дз’эа]вяты (але на пісьме – літара е). Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а] вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў, але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е). Галосныя [і], [ы], [у] не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з [j] як [jі]: у выра[jі]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j] а6о [jі]: да [j]вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен можа вымаўляцца як [й]: сястра [j] брат (сястра й брат). Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат. Пасля цвердых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы]: пед[ы]нстытут. Галосны [у] пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як [ў]: спеў. Замена [у] на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва [ў]ніверсітэце. У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам [э]: эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля [р] і [ц] вымаўляецца [ы]: брызент. Захоўваецца [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант. У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо. Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя. 8. Тэрміналагічная лексіка Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца. Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця. Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця. Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін. Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў. Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя. Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна). Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў. Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія. 9. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў Дзеепрыметнік – асобая форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны, замкнены). Сумяшчэнне ў адным слове прымет розных часцін мовы (дзеяслова і прыметніка) робіць яго больш багатым па зместу. Таму дзеепрыметнікі шырока ўжываюцца ў пісьмовых стылях мовы, у прыватнасці ў афіцыйна-справавым і навуковым. Яны поліфункцыянальныя – адначасова ўказваюць на дзеянне і на вытворцу дзеяння. Акрамя таго, многія з дзеепрыметнікаў уваходзяць у склад устойльвых выразаў. Вусна-гутарковаму маўленню, за рэдкім выключэннем, дзеепрыметнікі не ўласцівы, яны замяняюцца апісальнымі зваротамі “які + дзеяслоў”. Дзеяслоўная прымета, названая дзеепрыметнікам, можа праяўляцца толькі ў цяперашнім і прошлым часе. Граматычна катэгорыя часу выражаецца суфіксамі: цяперашні час – -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім-; прошлы час – -ш-, -л-, -ўш-, -н-, -ен-, -т-. Катагорыя стану праяўляе свае граматычнае значэнне ў формах цяперашняга і прошлага часу. Сярод здеепрыметнікаў незалежнага стану больш пашыраны формы прошлага часу (захварэўшы, папрыгажэўшы), прычым перавагу ужывання ўсе больш набываюць дзеепрыметныя формы з варыянтным суфіксам -л-: павесялелы, утравянелы. Даеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнягя часу утвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч ). Формы залежнага стану выступаюць, у цяперашнім і прошлым часе. Катэгорыя трывання дзеепрыметнікаў адпавядае трыванню таго дзеяслова, ад якога яны ўтвораны: здабываць – здабываючы, здабыць – здабыты. Дзеепрыметнікі змяняюцца па склонах, па ліках, па родах. Гэтыя катэгорыі несамастойныя, яны вызначаюцца склонам, лікам і родам назоўніка, да якога дзеепрыметнік адносіцца. Поўныя дзеепрыметнікі скланяюцца па тыпу прыметнікаў мужчынскага роду на -і (-ы), жаночага роду на -ая (-яя), ніякага роду на -ае ў назоўным склоне адзіночнага ліку. Дзеепрыметнікі могуць пераходзіць у прыметнікі, г. зн. ад’ектывавацца. Утварэнне дзеепрыметнікаў выклікае пэўныя цяжкасці, таму што яно залежыць ад многіх граматычных паказчыкаў дзеяслова. Як правіла, ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання можна ўтварыць чатыры дзеепрыметныя формы: чытаючы, чытаемы, чытаўшы, чытаны. Абмежавана ўтварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу. Непераходныя дзеясловы не маюць дзеепрыметнікаў залежнага стану. Таксама не ўтвараюцца такія дзеепрыметнікі ад дзеясловаў тыпу: ліць, гнуць, жаць. Формаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу не маюць прыставачныя дзеясловы з суфіксамі -іва-, -ва-, а таксама дзеясловы са значэннем немэтанакіраванага дзеяння: вазіць, насіць, вадзіць. Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач-(-яч-). У некаторай ступені гэта абумоўлена немагчымасцю размежавання аманімічных дзеепрыметных і дзеепрыслоўных формаў. Яны замацаваліся ў словазлучэннях тэрміналагічнага характару (узрастаючы ўзровень, рэжучы інструмент, пішучая машынка), сустракаюцца на старонках спецыяльных прац і прэсы. Жанрава-сітуацыйнае пашырэнне характарызуе дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ім-, -ем-: апісваемы факт, імітуемы гук, утвараемая форма, прапануемая класіфікацыя. Яны ўключаюцца ў лексіку афіцыйна-справавых дакументаў, навуковых артыкулаў, рэфератаў і дакладаў, перадавых артыкулаў газет. Пры магчымасці афармлення дзеяслоўнай асновы паралельнымі суфіксамі -ш-, -ўш- і -л- перавага павінна аддавацца формам з -л-: паблеклы – паблекшы, пачырванелы – пачырванеўшы. Без усякіх абмежаванняў выкарыстоўваюцца здеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т-: скінуты, падмецены, пасеянны, курчаны. Зваротныятныя дзеепрвметнікі для беларускай мовы не характэрны. Асобныя з іх, што час ад часу пранікаюць у мову газет, тыпу палепшыўшаеся надвор’е, збянтэжыўшыйся хлопчык успрымаюцца як штучныя ўтварэнні. Часам наглядаецца ўжыванне замест зваротных дзеепрыметнікаў формаў з суфіксам -н-: заблуканыя путнікі, напрацаваныя людзі і інш. Дзеепрыслоўе Дзеепрыслоўе – гэта асобная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне, дадатковае да асноўнага, выражанага дзеясловам, і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы? Прызначэнне дзеепрыслоўя ў мове апраўдана тым, што з яго дапамогай можна дэталізаваць апісанне працэсу, раскрываючы характар узаемадзеянняў паміж асноўным і дадатковым дзеяннем. Дзеепрыслоўі падобна да дзеепрыметнікаў узбагачаюць дзеяслоў і дапаўняюць яго сэнсава. Дзеепрыслоўе аб’яднае ў сабе прыметы дзеяслова і прысолўя. Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання адпаведна трыванню дзеяслова, ад якога яны ўтвораны. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -учы (-ючы), -ачы (-ячы): сумуючы, ганяючы, бачачы і абазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца адначасова з дзеяннем, абазначаным дзеясловам-выказнікам: напаткаў калгаснікаў, ідучы полем. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфініыва або дзеяслова прошлага часу пры ўдзеле суфіксаў -ушы і -шы: сцярпеўшы, пастрыгшы і абазначаюць дадатковае дзеянне, якое папярэднічае дзеянню, выражанаму дзеясловам-выказнікам: засмяяўся, прачытаўшы ліст. Даволі рэдка сустракаюцца выпадкі, калі дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося пасля дзеяння, названага дзеясловам: раптам лінуў дождж, намачыўшы наша адзенне. Дзеепрыслоўі могуць быць зваротнымі: падхапіўшыся, схаваўшыся. Катэгорыя часу дзеепрыслоўям не ўласціва, формы гуляючы – гуляўшы адрозніваюцца трываннем. Тым не менш дзеепрыслоўе ў кантэксце можа набываць значэнне часу у дачыненні да дзеяння, названага дзеясловам-выказнікам, прымету якога яно абазначае, г. зн. значанне адноснага часу: бегучы, накульгваў; стаміўшыся, прыпыніўся. Дзеепрыслоўе, паясняючы дзеяслоў, з6ліжаецца з прыслоўем і здольна пераходзіць у яго. Такі працэс называецца адвербіялізацыяй. Адвербіялізаванае дзеепрыслоўе страчвае дзеяслоўныя прыметы, ужываецца без залежных слоў і выступае як простая акалічнасць спосабу дзеяння: сказаць не думаючы, павітацца седзячы. Дзеепрыслоўе не характэрна для бытавога гутарковага маўлення, яно пашырана ў пісьмовых стылях мовы. Дзеепрыслоўе дапамагаюць пазбегнуць аднастайнага пералічэння асобных дзеянняў, перадаць акалічнасці і характар падпарадкавання аднаго дзеяння другому. У беларускай мове зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы, якія адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: мокнучы, цягнучы. Дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -ушы, -шы (бегшы, касіўшы) лічацца парушэннем літаратурнай нормы. Правіла пабудовы сказаў з дзеепрыслоўямі патрабуе, каб дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утваралася той самай асобай або прадметам, якому належыць дзеянне, абазначанае дзеепрыслоўем. Ужываенне некаторых прыназоўнікаў Беларуская назва прыназоўнік перагукваецца з грэч. рrоthesіs, што ў літаральным перакладзе абазначае “перад словам”. Прыназоўнік называюць службовай часцінай мовы, і гэта назва цалкам адпавядае яе ролі. Побач з канчаткамі прыназоўнікі ўдзельнічаюць у спалучэнні слоў і вызначэнні адносін паміж імі ў сказе або словазлучэнні. Такім чынам, для выканання сваей функцыі прыназоўнікі павінны ўжывацца пры граматычна самастойных і паўназначных словах. Прыназоўнік афармляе рознага характару адносіны паміж назоўнікамі і займеннікамі, лічэбнікамі, назоўнікамі і іншымі часцінамі мовы, здольнымі субстантывавацца. Рознае значэнне форм залежыць менавіта ад прыназоўніка і адпаведнага склона. Аднак бываюць выпадкі, калі з адным і тым жа склонам ужываюцца розныя прыназоўнікі, тады яны ўдакладняюць значэнне прыназоўнікава-склонавай канструкцыі. Напрыклад, прыназоўнік у связваецца з накіраванасцю дзеяння ўнутр предмета, прыназоўнік на ўказвае, што дзеянне накіравана на паверхню предмета. Адносіны паміж словамі ў сказе і словазлучэнні маюць розны характар, адпаведна і семантыка прыназоўнікаў разнастайная, найбольш пашыраныя іх значэнні – прасторавыя, часавыя, аб'ектныя, азначальныя, прычынныя, мэтавыя, умоўныя, параўнальныя і інш. Гэтыя значэнні ўласцівы ўсім прыназоўнікам, якія ўтвараюць аднародную ў сэнсавых адносінах групу. Кожны канкрэтны прыназоўнік здольны праяўляць прыватнае, “індывідуальнае” значэнне ў межах словазлучэння. У беларускай мове большасць прыназоўнікаў аднасклонавыя, гэта значыць, ужываюцца з адным склонам (каля чыгункі, воддаль палетка). Асобныя прыназоўнікі ўдзельнічаюць у двухсклонавым кіраванні дзеясловаў (змагацца за волю, сядзець за сталом). Прыназоўнік з ужываецца з дзеясловамі, здольнымі кіраваць трыма склонамі. Найбольшая колькасць прыназоўнікаў патрабуе пасля сябе роднага склону (апроч, дзеля і інш.). Прычына гэтаму тая, што папаўненне прыназоўнікаў адбываецца за кошт назоўнікаў, а ў падпарадкавальных словазлучэннях залежны назоўнік выступае ў родным склоне. Прыназоўнік адносіцца да высокаўжывальных часцін мовы. У гэтым плане ен саступае талькі назоўнікам, давясловам і займеннікам. Ужыванне прыназоўнікаў патрабуе асаблівай увагі, таму што прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі непадобныя ў розных мовах. Нацыянальна адметнымі выступаюць беларускія дзеясловы ў склонавым кіраванні з такімі прыназоўнікамі: звяртацца на адрас, наблізіцца да сутнасці. У рускай мове дзеяслоўнае кіраванне носіць іншы характар (багаты на параўнанні – богатый сравнениями; захварэць на адзер – заболеть корью) або адбываецца пры ўдзеле іншых прыназоўнікаў (забыцца на мінулае – забыть о прошлом). Некаторыя беларускія прыназонікі нацыянальна адметныя, яны належаць да ўласнабеларускай лексікі і адсутнічаюць у іншых усходнеславянскіх мовах. Да іх адносяцца такія прыназоўнікі, як паводле, з цягам, спадыспаду, падчас, паўз верх. Адрозненне адных і тых жа прыназоўнікаў у розных мовах можа мець і семантычны характар. Напрыклад, беларускі прыназоўнік праз можа праяўляць прычыннае значэнне, якое адсутнічае ў яго рускага адпаведніка через. / Страницы: 1, 2 |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|
Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое. |
||
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна. |