реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Беларускае мастацтва. Жывапic

Беларускае мастацтва. Жывапic

Miнiстэрства адукацыi РБ

Беларускi унiверсiтэт iнфарматыкi i радыеэлектронiкi

Кафедра беларускай мовы

Рэферат па тэме :

" Беларускае мастацтва . Жывапic ."

Выканаў :

студэнт групы 821704

Кузняцоў Д.В.

1 9 9 8

ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI

Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з

першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся

паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады

працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню,

новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца

прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у

прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся

пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека

сучаснага выгляду - краманьенца.

У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, якія ў

далейшым аказалі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва, вызначылі яго

характар. Гэта былі фантастычныя адлюстраванні рэчаіснасці ў свядомасці

чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам і

адпаведнымі абрадамі.

Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і

скульптурай. Гэту выснову можна зрабіць на падставе знойдзеных твораў

старажытных майстроў, якія маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы

характар.Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меі выгляд хвалістых,

ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі

прылады працы, прадметы , якія, на думку археолагаў, выкарыстоўваліся ў

магічных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ

жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах

фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за

ўсё біялагічны пачатак, гіпертрафіруючы ў выявах асобныя часткі цела, што,

магчыма, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці.

Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У

большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з

прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.

У мезаліце (9-5 тыс. да н.э.) адбываюцца важныя змены ў характары

жыцця першабытнага грамадства. У іх аснове вынаходства лука, стрэл з

крэмневымі наканечікамі, прыручэнне дзікіх жывёл, засяленне лясной зоны.

Людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі,

скрабкамі, разцамі разнастайнай формы, якія вырабляліся спосабам абіўкі.

Часцей за ўсё крэмневыя дэталі замацоўваліся ў пазах трымальнікаў. Знаходкі

такога тыпу былі зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусі ( Петрыкаўскі раён,

стаянкі Беласарока, Юравічы, Лескавічы ).

У эпоху неаліту (5—3 тыс. да н.э.) адбываецца далейшае развіццё і

ўскладненне прымітыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнічаў працэс пераходу ад

прысвойваючыга вядзення гаспадаркі (паляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва)

да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля). Важным дасягненнем неаліту

з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва.

Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную,

упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту

было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы

ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным

вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі

палачкамі (знаходкі з басейна Прыпяці - паселішча Лысая Гара, в. Кругліцца,

паселішча ля в. Рудакова Слонімскага раёна).

У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне

кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі

жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.

Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту

займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей

за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На

Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася,

выразаная з рога, некалькі выявў галавы чалавека, фігуркі птушак, падвескі

і пацеркі з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнанні з палеалітычнымі фігуркамі

жанчын, дзе галоўным быў біялагічны пачатак, у неалітычнай скульптуры

асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару.

Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожанні маюць падабенства са

знаходкамі ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходніх тэрыторыях

Расіі.

У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н.э.) назіраецца пашырэнне

матэрыяльнай дзейнасці чалавека. Адначасова з каменнымі прыладамі працы

выкарыстоўваюцца медныя і бронзавыя сякеры, наканечнікі коп'яў, долаты,

нажы, разнастайныя ўпрыгожанні, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца

добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасці прылад працы, паляпшэнне іх

якасці прывяло да абмену, услед за чым прыходзіць і маёмасны падзел

грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркі

месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлівых землях.

У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае

адыграваць рэлігія. Пашыраецца і ўскладняецца касмаганічны культ і культ

продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і

трупапахаванні ( курганы ля в. Хадасевічы Рагачоіскага раёна, грунтавыя

магільнікі ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раёна ).

Пахавальныя рэчы з магільнікаў і курганоў складаюць гліняны посуд,

крэмневыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, нажы, клінападобныя сякеры,

разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. Яны сведчаць не

толькі аб высокім узроўні вытворчасці, існаванні абмену ( ва ўрочышчы

Стрэліца былі знойдзены шкляныя і фаянсавыя егіпецкія пацеркі), але і аб

развітым пахавальным кульце, шырокіх і шматбаковых ўяўленнях і вераваннях

людзей эпохі бронзы.

Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы.

Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага

веку ) востраканечныя і гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным

арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю

паверхню сасуда.

Панёманне і паўднёва-ўсходнія раёны бронзы былі звязаны з

сярэднядняпроўскай і прыбалтыйскай культурай. Насельніцтва гэтых месц у 21

- 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамічны посуд шарападобнай формы з

плоскім дном і ўпрыгожвала яго кругавымі лініямі, наразным арнаментам,

адбіткам шнура ( культура шнуравой керамікі; асобныя археалагічныя культуры

маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамічных вырабаў ).

Кераміка эпохі бронзы, разам з некаторымі тэрытарыяльнымі

асаблівасцямі, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцівых як Падняпроўю,

Палессю, так і Падзвінню, Панёманню Беларусі.

Пераважнае развіццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека

прывяло да значнага памяншення колькасці скульптурных выяў у эпоху бронзы.

Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магічны характар. Так, у

верхніх пластах паселішча ля в. Асавец ( Бешанковіцкі раён ) была знойдзена

касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і

наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і

магічных абрадах.

У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна асаблівасць.

Разнастайнасць форм і відаў мастацкай дзейнасці чалавека з'явілася вынікам

бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў і ўзаемаўплываў.

Наступным важным этапам у развіцці мастацтва першабытнага грамадства

з'яўляецца жалезны век ( 7 - 6 стст. да н. э. ). Ён звязаны з пачаткам

здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнічаў

атрыманню прыбавачнага прадукту і накапленню матэрыяльных каштоўнасцей

спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад

першабытна-абшчынных і сфарміравала прадумовы для зацвярджэння феадальных

адносін. У эпоху жалеза на тэрыторі Беларусі і суседніх землях складваюцца

ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на аснове якіх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н.

э. Узнікаюць сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы.

Сфера дзейнасці чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнанні

з папярэднім перыядам. Насельніцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам,

паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелічэнне кола прадметаў, якімі

карысталіся ў побыце.

Гісторыкі вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам

плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў

пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мілаградская культура ( першыя

знаходкі былі зроблены паблізу в. Мілаград Рэчые рысы таксама ўласцівы

паўднёва-ўсходняй Беларусі ( Столінскі, Лоеўскі раёны ).

З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі складваецца

зарубянецкая культура ( назва паходзіць ад паселішча, адкрытага паблізу в.

Зарубянцы на Кіеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнія раёны Беларусі ў

эпоху жалеза насялялі балцкія плямёны штрыхаванай керамікі і днепра-

дзвінскай культуры. Гэтыя культуры не існавалі адасоблена. Ім былі ўласцівы

агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг

асаблівасцей.

Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на

кераміцы і ўпрыгожаннях. Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім

узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку,

складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных

відаў адносяцца заколкі і фібулы ( прыстасаванні для зашпільвання адзення

). Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны,

бранзалеты, лунніцы. Гэтыя віды ўпрыгожванняў мелі разнастайную форму, якая

мянялася ў межах утылітарнага ўжытку, і вызначаліся багатым дэкорам,

своеасаблівымі тэхнікамі выканання. Часта ў вырабач выкарыстоіваліся розныя

насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі.

Ваўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі

сімваламі сонца, месяца, асобных свяцілаў і сведчылі аб устойлівых і

дастаткова ясных уяўленнях старажытных людзей аб свеце і яго пабудове. З

цягам часу назіраецца іх паступовае ўскладненне і ўсё большая

зашыфраванасць, асабліва ў канцы жалезнага веку. Гэта сведчыць аб

узмацненні значэння вераванняў ( касмаганічны культ, абогатварэнне сіл

прыроды ), набыцці імі ролі вядучага стымулу ў развіцці мастацтва.

У эпоху жалеза вялікай разнастайнасцю вызначаецца кераміка. Пры

раскопках месц жылля старажытнага чалавеканабольш часта сустракаюца гаршкі

і жбаны цюльпанападобнай і цыліндрычнай формы, падстаўкі, кубкі, патэльні,

міскі. Амаль усе вырабы ўпрыгожваліся арнаментам. Яго характар сведчыць аб

адносна высокім узроўні эстэтычных уяўленнях людзей таго часу, а таксама аб

сувязі гэтых уяўленняў з вераваннямі.

У выніку археалагічных раскопак былі знойдзены шматлікія скульптурныя

выявы. Большасць з іх насіла культавы характар і была амулетамі. Часцей

сустракаюцца выявы жывёл і птушак, радзей - чалавека.

Акрамя невялікіх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалі

манументальныя вывы - каменных ідалаў і '' баб ''. Іх выраблялі з дрэва і

каменню. Найбольш вядомымі творамі з'яўляюцца '' Шклоўскі ідал'',каменныя

''бабы'', знойдзеныя ў Жабінкаўскім раёне.

У эпоху жалеза шматлікія плямёны, падтрымлівалі рознахарактарныя

сувязі са скіфамі, сарматамі, кельтамі, гарадамі паўночнага Прычарнамор'я (

зарубянецкая культура ), з плямёнамі, якія насялялі тэрыторыю сучаснай

Польшчы і Прыбалтыкі ( усходне-паморская культура ).

Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыі Беларусі адносіцца да часоў

неаліту. Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля в. Бердыж у Чачэрскім

раёне і в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне. Гэтыя пабудовы, паглыбленныя ў

зямлю і авальныя ў плане, былі зроблены з касцей буйных жывёл. Іх дахі

нагадвалі шатровую канструкцыю. Звычайна ў цэнтре жытлаў знаходзіўся ачаг.

Бодьш складаныя прыклады жылля адносяцца да неаліту і эпохі жалеза і

бронзы - зямлянкі, паўзямдянкі, і надземныя будынкі. Рэшткі такіх жытлаў

знойдзены пры раскопках неалітычных стаянак у далінах рэк Прыпяці, Сожа,

Нёмана. У вярхоў'ях Дняпра адкрыты будынкі слупавой канструкцыі (

Рагачоўскі раён ). Жыллё гэтага часу звычайна перакрывалася конусападобнымі

і двухсхільнымі дахамі.

Да цікавых прыкладаў старажытнага жылля адносяцца будынкі на палях і

платформах. Часцей за ўсё ўзводзіліся на тарфянніках і азёрах ( в. Асавец

Бешанковіцкага раёна; азёры Ула ў Вілейскім і Велна ў Круглянскіх раёнах ).

У эпоху жалеза атрымліваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме

паселішчы. Сярод іх заслугоўваюць увагі ўмацаваныя гарадзішчы. Яны

рамяшчаліся сярод лясоў і балот, на астравах, пагорках і мысах. Звычайна

гарадзішчы мелі сістэму ўмацаванняў, якая складалася з валоў і рвоў,

разнастайных драўляных канструкцый. Жылыя плошчы гарадзішчаў былі

параўнаўча невялікімі і не перавышалі ў даўжыню 60 - 70 метраў. Гарадзішчы

з'яўляліся цэнтрамі, вакол якіх знаходзіліся селішчы. Такі варыянт

размяшчэння жылля быў зручным для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй.

У час ваеннай небяспекі жыхары селішчаў хаваліся ў гарадзішчах. У селішчах

паўднёвых раёнаў Беларусі часцей за ўсё будавалі зямлянкі і паўзямлянкі, у

паўночных узводзілі жытлы зрубнай канструкцыі. Яе з'яўленне прыпадае на 2 -

3 стагоддзі нашай эры і было абумоўлена шырокім распаўсюджаннем жалезных

прылад працы, магчымасцю апрацоўваць дастаткова вялікія паверхні дрэва. У

далейшым канструкцыя зруба стала асновай у развіцці драўлянага дойлідства,

фарміраванні яго разнастайнасцей.

У 4 - 5 стагоддзях н. э. працэс распаду патрыярхальна-радавых аднсін

узмацняецца. У гэты час будуюцца пераважна селішчы. Аднак неабходнасць у

гарадзішчах па-ранейшаму застаецца. Такія гарадзішча размяшчаліся звычайна

ў цэнтры вялікіх селішчаў.

Другім прыкладам, аб культуры будаўніцтва перршабытнага ладу,

з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былі калектыўнымі

магільнікамі, затым месцам пахавання знаці. Формы і памеры пахавальных

курганоў самыя разнастайныя: ад авальных, круглых да валападобных. З 9 ст.

большае распаўсюджанне атрымліваюць круглыя курганы.

У выніку раскопак былі знойдзены курганы з каменнымі і драўлянымі

канструкцыямі ўнутры і знадворку ( Мохаўскі могільнік у Прыпяцкім Палессі,

пахаванні ля рэк Бобр і Бярэзіна ). Старажытныя людзі ўзводзілі таксама

культавыя збудаванні ( язычніцкія капішчы і трэбішчы ). Аб іх захаваліся

сціплыя звесткі. Звычайна гэта былі насыпы, узвышшы, на верхніх пляцоўках

якіх адпраўлялі той ці іншы абрад ( в. Юхнавшчы ў Слонімскім раёне ).

У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыі Беларусі фарміруецца

ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў,радзімічаў,крывічоў. Гэты перыяд

звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносін і фарміраваннем феадальных.

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА СТАРАЖЫТНЫХ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУСІ

Значнай часткай культуры старажытнабеларускіх зямель з'яўляецца

жывапіс.Прыклады гэтага віду мастацтва, якое захавалася да нашых дзён,

звязаны з манументальным жывапісам, кніжнай мініяцюрай, эмалевымі выявамі.

Самымі старажытнымі фрэскамі, якія вядомы на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца

роспісы Сафійскага сабора ў Полацку. У сувязі з яго рэканструкцыяй фрэскі

захаваліся толькі ў трох усходніх апсідах, на ніжніх частках слупоў, на

сценах склепа. Гэта сцены "Еўхарыстыі" з выявамі Хрыста і апосталаў. Па

захаваных фрагментах роспісаў можна меркаваць, што акрамя выяў фігур храм

быў багата арнаментаваны. Найбольш часта сустракаецца раслінны і струменны

( ён імітаваў мармуровую кладку ) арнамент. У тэхнічным плане роспісы

традыцыйныя. Масткі карысталіся тэмпернымі фарбамі,якія наносілі на

вільготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычныя пабудова фрэсак заснавана на

прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах. Такім чынам, роспісы Сафійскага сабора

ў Полацку сведчаць не толькі аб арыентацыі на Кіеўскую мастацкую школу,

але і аб пошуку і развіцці асабістых, самастойных шляхоў. Яны звязаны з

эвалюцыяй старажытнарускага манументальнага жывапісу.

Больш высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца фрэскі Вялікага сабора,

Пятніцкай і Барысаглебскай царквы Бельчыцкага манастыра. Захаваныя

матэрыялы абследаванняў пачатку 19 ст. і фрагменты роспісаў гэтых будынкаў

даюць падставы сцвярджаць аб новым этапе развіцця Полацкай мастацкай

жывапіснай школы. Па мастацкіх якасцях вельмі блізка да іх стаяць фрэскі

Спаса-Праапбражэнскага сабора Ефрасініўскага манастыра. Яны былі выканы ў

40 - 50 - ых гадах 12 стагоддзя. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага

часу ў амаль непашкоджаным і першапачатковым варыянце. Сістэма роспісаў

Спаса-Праабражэнскага сабора падобна да візантыйска-кіеўскай.У купале

размешчана выява Спаса, на ветразяхь-выявы евангелістаў. У конусе апсіды

знаходзіцца выявва Маці Боскай Аранты. Роспісы паўднёвай і паўночнай сцен

собора пабудаваны таксама з арыентацыяй на візантыйскую схему. Яны

падзяляюцца на некалькі ярусаў-рэгістраў. Распісаны таксама і ўнутраныя

слупы, на кожнай грані якіх размешчаны выявы святых.

Акрамя манументальных роспісаў у Полацку да выдатных дасягненнеў

жывапісу 12 стагоддзя можна аднесці фрэскі ў Дабаравеічанскай царкве ў

Віцебску, Петрапаўлаўскай і Іаанабагаслоўскай царквы ( сяр. 12 ст. ) у

Смаленску.

Больш самастойным шляхам ішло развіццё манументальнага жывапісу ў

Гродзенскай мастацкай школы. Да яе найбольш значных помншкаў належыць

аднесці жывапіс алтарнай часткі царквы Барыса і Глеба ( 2 пал. 12 ст. ) у

Гродне. Блізка да іх стаяць фрэскі Барысаглебскай царквы ў Навгрудку.

Манументальны жывапіс старажытнабеларускіх зямель вызначаецца

высокімузроўнем развіцця. Яго прыклады звязаны з буйнымі культурна-

палітычнымш цэнтрамі. Рознячыся некаторымі дэталямі, яны сведчаць аб

адзіным характары тэхнічных прыёмаў,аб адзінай сістэме размяшчэння

жывапісных выяў у інтэр'еры, аб арыентацыі на візантыйскія традыцыі.

Асаблівасці развіцця жывапісу старажытнабеларускіх зямель паказвае

кніжная мініяцюра. Кнігі гэтагу часу пісаліся на пергаменце. Перапісчыкі

карысталіся птушынымі, часцей за ўсё гусінымі,пёрамі ці спецыяльным

спосабам падрэзанымі кавалачкамі трасніку. Уякасці чарніла ўжывалі

раслінныя адвары,якія мелі цёмна-карычневы або чорны колер. Мініяцюры

выконваліся тэмпернымі фарбамі расліннага ці мініральнага паходжання.

Асноўная колеравая гамма мініяцюр - карычнева-вохрыстая, залацістая,

чырвоная.Кнігі аздаблялі застаўкамі, ініцыяламі, буквіцамі, канцоўкамі. Але

вядучая роля ў іх належыць мініяцюрам. Да найбольш вядомых 11 - 12

сьагоддзяў адносяцца " Тураўскае "( 11 ст. ), " Полацкае " ( 13 - 14 стст.

), "Аршанскае " ( 12 - 13 стст. ), " Астрамірава " ( 1056 - 1057 гг.)

евангеллі, "Ізборнік Святаслава" (1073). Для рукапісаў ранняга перыяду

характэрны візантыйскі стыль, заснаваны на выкарыстанні ( асабліва ў

арнаментацыі ) простых раслінных і геаметрычных матываў.

У жывапісе старажытнабеларускіх княстваў прасочваюцца ўплывы

романскага мастацтва. Распаўсюджаны на той час у культуры Заходняй Еўропы

стыль не мог не закрануць і мініяцюры рукапісаў, што ствараліся на

бедарускіх землях. Яскравым прыкладам такіх ўплываў з'яўляецца "Кодэкс

Гертруды", або "Трырскі псалтыр" ( кан. 10 ст. ). Прывезены на Бнларусь

рукапісЮ як мяркуюць вучоныя, бых дапоўнены мастакамі асобнымі аркушамі з

партрэтнымі і сюжэтнымі выявамі: уладальніцы "Кодэкса Гертруды", яе сына

Яраполка з сям'ёй ( "Каранаванне Яраполка", "Апостал Пётр з сям'ёй

Яраполка", 1078 - 1087 ). Манера вырашэння гэтых мініяцюр значна

адрозніваецца ад той, якая была характэрна старажытна-кіеўскім рукапісам.

Страницы: 1, 2


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.