реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову















Гістарызмы і архаізмы, цяжкасці іх перакладу на беларускую мову















Мiнск, 2010

Змест

Уводзіны

Раздзел 1. Творчы шлях Вальтара Скота

1.1 Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства

1.2 Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі

Раздзел 2. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце

2.1 Паняцце гістарызма

2.2 Класіфікацыя гістарызмаў

2.3 Паняцце архаізма

Раздзел 3. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі

Раздзел 4. Асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота на прыкладзе перакладу Л. Забалоцкай

Заключэнне

Спіс літаратуры

Творчая частка (пераклад)

Творчы каментар


Уводзіны

Цiкавасць да даўнiны мае духоўны характар,

яна каранiцца ў сутнасцi чалавека, жыццё

якога вельмi кароткае, але чый розум

жадае агарнуць неахопны час,

зазiрае ў будучыню i пранiкае ў мiнулае.

К. Тарасаў

Слоўнікавы запас любой мовы бесперапынна змяняецца. Падчас словы змяняюць сваё значэнне, а іншы раз і ўвогуле перастаюць ужывацца. Узнікаюць новыя словы, і замяшчаюць сабою старыя. Некаторыя словы існуюць у мове вельмі доўга і на працягу стагоддзяў атрымліваюць новыя і новыя значэнні. Яны становяцца палісімічнымі. Другія словы не затрымліваюцца надоўга і перастаюць існаваць, не пакінуўшы і сляда. Па гэтай прычыне слоўнікі з’яўляюцца такімі неабходнымі для перакладчыкаў. Менавіта ў слоўніках можна знайсці значэнне слова якое было ва ўжыванні некалькі стагоддзяў таму назад, і значэнне якога нікому невядома цяпер.

Як правіла, мы не заўважаем гэтых змяненяў, бо працэс гэты вельмі павольны. Але калі мы разглядаем больш значны перыяд часу, то гэтыя змяненні становяцца відавочнынымі.

Па ўсім свеце з’яўлецца ўсё больш і больш гістарычных раманаў. Сёння, як нiколi раней, узрасла цiкавасць да гiсторыi. Яе праблемы хвалююць не толькi спецыялiстаў, але i шырокае кола грамадскасцi. I на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гiсторыi людзi заўсёды звяртаюцца да дзён мiнулых, каб больш дакладна i глыбока ўсвядомiць дзень сённяшнi, каб зразумець свае вытокi, каранi.

"У падзеях мiнулага, - сцвярджаў У. Караткевiч, - нашы каранi. А дрэва без карэння не можа нi iснаваць, нi тым больш прыносiць плады". Аднак найбольш iнтэнсiўны этап развiцця гiстарычнага жанру ў беларускай лiтаратуры прыпадае на наш час. I звязаны ён з такiмi iмёнамi, як Л. Дайнека, А. Лойка, В. Iпатава, К. Тарасаў, А. Петрашкевiч, I. Чыгрынаў, У. Арлоў, Г. Далiдовiч, М. Клiмковiч. Цiкава ўваскрашае мiнулае Беларусi Л. Дайнека ў раманах "Меч князя Вячкi", "След ваўкалака" i "Жалезныя жалуды". Грунвальдскай бiтве 1410 г. прысвечаны твор К. Тарасава "Пагоня на Грунвальд". Празаiчнаму зборнiку У. Арлова "Дзень, калi ўпала страла" i аповесцi "Час чумы" ўласцiвы тонкi псiхалагiзм, праўдзiвасць адлюстравання далёкiх падзей. Трылер М. Клiмковiча "Каханка д'ябла, або Карона Вiтаўта Вялiкага" - спроба пэўнай белетрызацыi гiстарычнай лiтаратуры. У большай ступені штуршком для іх стварэння і асновай служыць беларуская класічная проза. Усе гэтыя творы яднае адна ідэя — адраджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Любоў да Радзімы, Бацькаўшчыны, барацьба за яе лёс, свабоду і незалежнасць — вось што рухае ўчынкамі гістарычных герояў. Па свайму ідэйна-філасофскаму і мастацкаму ўвасабленню гэтыя творы стаяць значна вышэй твораў пра наш час.

Ёсць паэты і пісьменнікі, творчасць якіх з’яўляецца жывым увасабленнем духоўных сіл народа, яго нацыянальнай культуры. Такім прадстаўніком стаў Вальтар Скот для роднай Шатландзіі. Яго творы былі перакладзены на шматлікія мовы свету. Былі спробы перакладу на беларускую мову і ў нашай літаратуры.

Мэтай дадзенай дыпломнай работы з’яўляецца раскрыццё асаблівасцяỹ выкарыстання гістарызмаў і архаізмаў, а таксама цяжкасці іх перакладу на беларускую мову. Для дасягнення пастаўленай мэты даследавання былі вылучаны наступныя задачы: прасачыць архаізмы і гістарызмы ў творах Скота, прызнанага мастака гістарычнага рамана, і знайсці іх адпаведнікі ў беларускамоўных перакладах; даць вызначэнне тэрмінаў архаізма і гістарызма, паказаць сферу іх ужывання, зрабіць іх класіфікацыю.

Аб’ектам дыпломнай работы з’яўляюцца кнігі Скота “Ivanhoe”, “Quentin Durward”, а таксама раман “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай.

Работа складаецца з уводзін, чатырох раздзелаў: творчы шлях Вальтара Скота (раман “Айвенга” і адлюстраваны ў ім свет рыцарства, раман “Квенцін Дорвард” і яго гістарычныя рэаліі), гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце (паняцце гістарызма, класіфікацыя гістарызмаў, паняцце архаізма), цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі, асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота; а таксама з заключэння, спіса літаратуры і творчай часткі.


Раздзел 1. Творчы шлях Вальтара Скота


«В начале XIX века явился новый великий гений,.. который докончил соединение искусства с жизнью, взяв в посредники историю. Вальтер Скотт… был главой великой школы, которая теперь становится всеобщею и всемирною».

В.Р. Бялінскі.

Так лічыу не толькі Бялінскі. Раманамі Скота зачытваліся Пушкін, Лермантаў, Дастаеўскі – прызнаныя геніі рускай літаратуры. Творчасць Скота, якая вызначаецца гістарызмам, асабістым поглядам на падзеі, рамантычнымі героямі і рэалістычным паказам жыцця, паўплывала на на развіццё гістарычнага рамана ў сусветнай літаратуры 19-20 стагоддзяў.

Вальтэр Скот, па адукацыі юрыст, з 1799 шэрыф,з 1806 сакратар суда, але ў першую чаргу ён назаўсёды застанецца сусветна знакамітым пісьменнікам, паэтам, біёграфам і гісторыкам. Лічыцца вынаходцам жанру гістарычнага рамана.

Пісьменнік нарадзійся ў Эдынбургу ў сям’і адваката Вальтэра Скота. Яго маці, Ганна Рэзенфорд, была дачкою прафесара медыцыны Эдынбургскага унівнрсітэта. У сям’і з дванаццаці дзяцей у жывых засталіся толькі шасцёра. Вальтэр быў дзявятым па ліку. У раннім узросце перахварэў на дзіцячы параліч, што прывяло да атрафіі мышцаў правай нагі і пажыццёвай кульгавасці. Нягледзячы на фізічную загану, ужо ў раннім узросце ўражваў усіх сваім розумам і выдатнай памяццю.

З дзяцінства Скот з непадробленым інтарэсам слухаў апавяданні дарослых аб Шатландыі і старадаўніх часах. У хуткім часе ён сам пачаў многа чытаць, у тым ліку і антычных аўтараў, захапляўся раманамі і вершамі, у асаблівасці традыцыйнымі баладамі і легендамі Шатландыі. Дзякуючы фенаменальнай памяці, ён да самай найдрабнейшай дэталі запамінаў абставіны разнастайных войнаў, паходаў, пабоішчаў, імены і тытулы гістарычных асоб. Адукацыю Вальтэр Скот атрымаў у Эдынбургскай школе, а пазней у горадзе Кельса. Па парадзе бацькі паступіў вучнем у адвакацкую кантору, але маладому Вальтэру гэта не асабліва падабалася. Захапленне кнігамі ніколі не пакідала яго, і ён працягваў чытаць, у тым ліку і на іспанскай, італьянскай, французскай і лацінскай мовах. Разам са сваімі сябрамі стварыў у каледжы “Паэтычнае таварыства”, вывучаў нямецкую мову і чытаў нямецкую паэзію.

У першыя гады самастойнай адвакацкай практыкі ездіў па краіне і адначасова збіраў народныя легенды і балады аб шатландскіх героях мінулага.

Ў 1791 ён пазнаеміўся са сваёй першай каханай – Вільямінай Бельшаз, дачкою эдынбургскага адваката. Гэта каханне было няўдалым, і юнак расчараваўся ў рамантычных адносінах. Некаторыя рысы дзяўчыны на працягу многіх гадоў час ад часу з’яўляліся ў творах пісьменніка. Тым не менш у 1797 годзе ён ажаніўся з Шарлотаю Карпентар, бацькі якой, французскія раялісты, уцяклі ад рэвалюцыі ў Шатландыю. Яны шчасліва пражылі разам трыццаць гадоў, пакуль Шарлота не памерла ў 1826 годзе.

У сярэдзіне дзевяностых гадоў Скот пачаў цікавіцца нямецкім рамантызмам, сярэдневяковымі раманамі і шатландскімі баладамі. Яго першая апублікаваная паэма “Паляванне, Вільям і Алена” была па сутнасці вольным перакладам дзвюх нямецкіх балад. У гэтыя гады Скот жыў актыўным грамадзянскім і літаратурным жыццем. Менавіта гэта перыяд з’яўляецца пераломным у жыцці пісьменніка. Прызначэнне шэрыфам у акругу Селькірк значна паправіла яго матэрыяльнае становішча. Скот пасяліўся ў маентку свайго страечнага брата, які пераехаў у Індыю.

Маёнтак Эшціль размяшчаўся на беразе ракі Твід у адной з найпрыгажэйшых мясцін Англіі. Прыгожыя сады, маляўнічыя тэрасы і мноства кветак рабілі маёнтак райскім кутком, дзе Скот пражыў самыя шчаслівыя гады свайго жыцця. У акружэнні сям’і, заняты любімай справай, пісьменнік ствараў твор за творам – “Песня апошняга мінестрэля”, “Марміён”, “Дзева возера” зрабілі яго знакамітым.

У 1806 годзе Скот стаў сакратаром суда. У той жа час ён уклаў грошы ў друкарню свайго сябра Джэймса Балантайна. У 1813 годзе фірма аказалася на грані банкруцтва, і Скот выратаваў яе. Тым не меньш усе наступныя творы Скот пісаў для продажу, арыентуючыся на інтарэс публікі, паколькі ганарары ішлі на ўтрыманне сям’і і выплату даўгоў. У 1813 годзе Скот знайшоў чарнавікі свайго рамана, які ён распачау яшчэ ў 1805 годзе. І ў 1814 годзе за мінімальны адрэзак часу напісаў раман “Уэверлі”, які стаў вельмі папулярным.

Раманы Скота падзяляюцца на дзве асноўныя групы. Першая прысвечана недалёкаму мінуламу Шатландыі, перыяду айчыннай вайны: ад пурытанскай рэвалюцыі шаснаццатага стагоддзя, да разгрому горных кланаў васямнаццатага стагоддзя. У гэтых раманах Скот малюе незвычайна багаты і рэалістычны тыпаж. Гэта цэлая галерэя шатландскіх тыпаў самых разнастайных сацыяльных слаёў. Але па большай частцы гэта тыпы дробнамаёнткавай буржуазіі, сялянства і дэкласаванай бядноты.

Другая асноўная група прысвечана мінуламу Англіі і кантынентальных краін. Пераважна сярэднявеччу і шаснаццатаму стагоддзю. Да гэтай групы належаць і творы на якіх засноўваецца гэта дыпломная работа – “Квенцін Дорвард” і “Айвенга”. Да гэтай групы таксама належаць творы “Кенільворт” і “Ганна Гейернштэйская”.


1.1           Раман “Айвенга” і адлюстраваны ў ім свет рыцарства

Айвенга (анл.Ivanhoe) – герой рамана В.Скота "Айвенга" (1819). Дзеянне рамана адбываецца ў канцы ХII стагоддзя, у эпоху караля Рычарда Львінае Сэрца. Гэта быў час, калі заваяванне Англіі нарманамі было яшчэ вельмі свежым у памяці англасаксаў. Менавіта пагэтаму прыналежнасць героя да саксонцаў ці нарманаў мела такое значэнне ў апавяданні: жорсткія, карыслівыя, ганарыстыя феадалы Фрон дэ Беф, Мальвуазен, дэ Брасі, вядома, аказваюцца нарманскімі рыцарамі; выклікаюць сімпатыю Седрык і яго сын Айвенга, сумленны разбойнік Локсли (ён жа Робін Гуд) – саксонцы. Але ж калі Седрык адданы ідэі аднаўлення незалежнасці Англіі і перадачы трону саксонскаму каралю, то яго сын яскрава ўсведамляе дарэмнасць усіх гэтых надзеяў.

Прагнаны з дому бацькам, Айвенга паступае на службу да караля Рычарда і разам з ім адпраўляецца ў крыжовы паход. Поспех не спадарожнічаў гэтаму пачынанню. Рычард трапляе ў палон да герцага Аўстрыскага, Айвенга, вылечыўшыся ад ран, дабіраецца да Англіі, дзе вымушаны спачатку скрываць сваё імя: дома ў яго мала сяброў і занадта многа ворагаў. І толькі адзін чалавек чакае яго вяртання – прыгожая дзяўчына Равэна, сяброўка яго дзіцячых гульняў, выхаванка Седрыка, унучка апошняга саксонскага караля і каханая Айвенга.

Знаўца гісторыі, В.Скот зусім не ідэалізуе прошлае, ён паказвае свет грубы, жорсткі і небяспечны, дзе звычайная вандроўка з маёнтка ў горад магчыма толькі пад аховай узброенага атрада, што таксама не гарантуе шчаслівасць фіналу – па дарозе можа здарыцца ўсё што хочаш. Да таго ж, як хітравата заўважае аўтар, апісваючы раскошныя пакоі ледзі Равэны, чытачкам наўрад ці трэба зайздросціць апартаментам сярэднявяковай прыгажуні – сцены хаты так дрэнна замазаны, што праз іх дзьме, і фіранкі ад гэтага пастаянна калышуцца.

Аднак дыскамфорт не хваляваў людзей таго часу, для іх гэта было нормай, і не мела ніякага значэння ў параўнанні з другой праблемай – пастаянна быць гатовым, каб адбіць напад і абараніць сваё жыццё. Гэта датычылася як магутнага лорда, так і апошняга раба-свінапаса, што выхоўвала цвёрдасць нораву і звычку да ўсякага роду нечаканасцей.

В.Скотт стварае ў рамане яркія і сваеасаблівыя характары, у кожнага з іх свае асаблівасці і кожны выклікае цікавасць. Якімі б бесчалавечнымі зладзеямі ні здаваліся нарманскія рыцары, ім нельга адумовіць у мужнасці, рашучасці і цэласнасці натуры. Рызыкаваць жыццём – іх прафесія, а яны – сапраўдныя прафесіяналы, якія імкнуцца выказаць воінскую доблесць пры любым зручным выпадку, ці то вайна з нявернымі ў Палестыне ці рыцарскі турнір у Англіі. З гэтымі людзьмі, якія прывыклі дасягаць сваёй мэты, не гледзячы ні на што, і сутыкаецца Айвенга, які вымушаны абараняць свае правы і сваё каханне.

В.Скот стварае партрэт ідэальнага рыцара, у якога прыгажосць спалучаецца з розумам і высакароднасцю, а храбрасць – з уменнем змагацца. Айвенга захоўвае вернасць сваёй каханай і свайму каралю, гатовы дапамагчы нават павержанаму ганеннем яўрэю Ісааку, хаця, у адпаведнасці з поглядамі таго часу, хрысціянін не павінен быў клапаціцца аб жыцці адрынутага племяні.

Айвенга – доблесны, чэсны і бескарыслівы. Аднак гэтыя яго якасці настолькі вылучаюць Айвенга сярод іншых персанажаў, што ён здаецца найменш пераканаўчым з іх. Дарэчы, як і прыгожая Равэна, вельмі падобная на станоўчую паненку пачатку XIX стагоддзя. Яе антыподам у рамане становіцца Рэвэка, дачка Ісаака. Не менш прыгожая, але больш жывая і самабытная, чым Равэна, яна закахалася ў Айвенга, усведамляючы, што яе пачуццё абсалютна безнадзейнае: ён кахае іншую, а акрамя таго, прорва падзяляе яўрэйскую дзяўчыну і рыцара-крыжаносца. Лёс злучыць іх ненадоўга, каб яны змаглі ўратаваць жыццё адзін аднаму: Рэвэка будзе выходжваць раненага ў час турніру Айвенга. Ён жа ўступіць у бой, каб зняць з яе страшнае абвінавачванне ў чарадзействе. Затым іх шляхі разыдуцца назаўжды.

Шчаслівым фіналам рамана стане вяселле Айвенга і Равэны і прымірэнне саксонцаў з Рычардам Львінае Сэрца, справядлівым і дастойным каралём, які вярнуўся з палону. Равэна і Айвенга будуць жыць шчасліва, "але было б рызыкоўным занадта падрабязна дапытвацца, ці не хваляваў яго ўспамін аб прыгажосці і выкароднасці Рэвэкі.


1.2 Раман “Квенцін Дорвард” і яго гістарычныя рэаліі.

"Квенцін Дорвард" быў напісаны ў 1823г.

У рамане адлюстравана жыццё еўрапейскіх краін 15 стагоддзя. З гістарычнага пункту гледжання гэта была пара пачатку заняпаду і разлажэння феадальнага ладу ў Еўропе, пара адмірання старога еўрапейскага рыцарства, гісторыі якога прысвечана вялікая група рамана В. Скота.

 У прадумове да "Квенціна Дорварда" В. Скот даў выразную карціну XV стагаддзя, падкрэсліў яго пераломны характар, гібель старых адносін і сацыяльных тыпаў, з'яўленне новых грамадскіх форм і новых людзей. Для шэрагу краін Заходняй Еўропы XV стагоддзе было сапраўды пераходам ад феадальнай старажытнасці да таго прагрэсіўнага перавароту, якім стала для іх XVI стагоддзе, эпоха Адраджэння.

Эпоха ў "Квенціне Дорвардзе" раскрыта ў двух планах – у гістарычным, з сапраўднымі асобамі і падзеямі – з Людовікам XI і яго дваром, з Карлам Смелым з сустрэчай у Пероне і нават з Ардэнскім Вяпруком, Гіёмам дэ ла Маркам – і з цесна звязаным з ім плане мастацкага вымыслу. Дзеючыя асобы рамана В. Скота таксама тыповыя.

Малады салдат-наёмнік з загубленага ў крывавай барацьбе дваранскага роду, Квенцін Дорвард – персанаж даволі характэрны для той эпохі, калі стваралася служывае дваранства Еўропы, якое падтрымлівала першых манархаў.

Не менш характэрнай для тых часоў з'яўляецца і знатная нашчадніца старой феадальнай сям'і Ізабэла дэ Круа, якая таксама, як і Квенцін з'яўляецца толькі пешкай у складанай палітычнай гульні Людовіка, які імкнуўся прыбраць да рук любую зямлю ці замак, што застаўся без моцных гаспадароў.

У эпізоде з гісторыі барацьбы Людовіка і Карла Бургундскага з ашаламляючай паўнатой замаскіраваны ўмовы, у якіх нараджалася самадзяржаўная французская манархія, згуртаваная сілай і хітрасцю Людовіка XI. Колькі бруду і крыві, колькі жорсткасці, каварства, але ж колькі палітычнай хітрасці і дзяржаўнага розуму ў палітыцы хлуслівага Людовіка, які нястомна працаваў над дасягненнем сваёй мэты – стварэннем адзінай Францыі.

Карл Смелы – апошні герцаг Бургундскі – гаспадар вялікай, квітнеючай, стракатай дзяржавы (у той час Францыі належала не толькі частка французскіх зямель, але і тэрыторыя цяперашняй Бельгіі і Галандыі). Ён антаганіст Людовіка XI не толькі таму, што ён валодае краінамі і гарадамі, на якія прэтэндуе Людовік XI, але і таму, што Карл, у прадстаўленні В.Скота – апошні рыцар на троне – цудоўны анахранізм, увасабляючы слаўнае рыцарскае мінулае Еўропы, на змену якому прыходзіць празаічнае будучае: царства разліку, культу грошай, эра буржуа. Гэтыя два вобразы – вялікі творчы поспех пісьменніка.

Карл увасабляе не толькі рысы адыходзячага рыцарскага свету, буйнага, але гераічнага – у ім адзначана і ўласцівасць чалавека XV стагоддзя, закранутага павевам італьянскага Рэнесансу, які расквітаў побач за Альпамі. Старое і новае спалучаецца ў Людовіку XI – каралю, які ахвотна іграе ролю скупаватага хітруна-гараджаніна, гэтакага куманька-прастачка.

Людовік XI прыцягваў увагу многіх выдатных пісьменнікаў XX стагоддзя. Ён адлюстраваны ў "Саборы Парыжскай Багамацеры" В. Гюго, і аповесці Бальзака "Мэтр Карнэліус", аднак у Скота яго партрэт найбольш глыбокі, найбольш рэалістычны і гістарычны.

Квенцін – своеасаблівы юны Дон Кіхот на вялікай дарозе Францыі, дзе адбываюцца справы, якіх ён не разумее, яле якія выклікаюць у яго страх і агідласць.Ён не жадае ўдзельнічаць у бруднай гульні Людовіка нават не таму, што разгадвае яе – для гэтага ён занадта наіўны – а таму, што яна яму не падабаецца.

Вядома, у паслядоўным праслаўленні маральных якасцей нашага

двараніна ёсць доля характэрнай для В. Скота ідэалізацыі рыцарскага мі- нулага Еўропы. Але ж пісьменнік і пасмейваецца са свайго героя, і прымушае нас памятаць аб тым, што Квенцін – наіўны і гарачы юнак, які валодае розумам, доблесцю, пачуццём сумленнасці, акрамя таго, Квенцін – проста чалавечны, добры, спагадлівы. Гэта ўжо не звязана з яго феадальнай мараллю, да таго ж, Скот паказаў на прыкладзе Ардэнскага Вепрука, што побач з яго ідэальным Квенцінам існуюць і носьбіты сапраўднай адыходзячай маралі, якая вельмі адрознівалася ад высокага духу рыцарскіх раманаў і кодэксу рыцарскага сумлення.

В. Гюго падкрэсліў ў сваім артыкуле "Аб Вальтэру Скоце", што ў гэтым рамане разам з уласцівай пісьменніку цікавасцю да гістарычнага матэрыялу, напружанаму, поўнаму прыгод сюжэту, ёсць яшчэ і вялікі маральны змест.


Раздзел 2. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце

2.1 Паняцце гістарызма


Лёс слоў вызначае не "узрост", а іх выкарыстанне ў мове. Словы, якія абазначаюць жыццёва важныя, неабходныя паняцці, вякамі не старэюць; іншыя ж архаізуюцца даволі хутка, мы перастаем іх ужываць, таму што знікаюць самі паняцці, якія гэтымі словамі абазначаюцца. Змянілася сістэма адукацыі – зніклі з нашай мовы словы рэаліст (навучэнец рэальнага вучылішча), класная дама, інстытутка.

Словы, якія служаць назвай паняццяў, з'яў, прадметаў, што не існуюць у наш час, называюцца гістарызмамі. Усе пералічаныя "старыя словы" – гэта гістарызмы. Яны займаюць у мове асаблівае месца, з'яўляючыся адзінымі назвамі прадметаў, якія даўно зніклі з нашага побыту. Таму ў гістарызмаў няма і не можа быць сінонімаў.

Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў - у змяненні побыту, звычаяў, у развіцці тэхнікі, навукі, культуры. Цяпер мы не мераем аршыны, не кланяемся валасным старшыням і рады былі б забыць ўсе непатрэбныя, як нам здаецца, словы. Але ж як быць гісторыкам і пісьменнікам, калі яны захочуць апісаць мінулую эпоху? У гістарычнай літаратуры, у мастацкіх творах, якія апавядаюць аб мінулым народаў, нельга не ўжываць гістарызмы. Яны дапамагаюць аднавіць каларыт эпохі, надаць апісанню мінулага рысы гістарычнай даставернасці.

Аднак статус гістарычных рэалій не заўсёды з’яўляецца пастаяннай уласцівасцю слова. Змяненне гэтага статуса заметна на прыкладзе перахода тэрмінаў у рэаліі і наадварот – рэалій у тэрміны і другія, нетэрміналагічныя адзінкі. Некаторыя тэрміны па той ці іншай прычыне паступова адыходзяць у вобласць гісторыі і становяцца свайго рода гістарычнымі рэаліямі. А могуць і набываць новае жыццё.

Ужо хрэстаматыйным стаў прыклад з самалётам. У свой час ён быў уся толькі дываном (казачная рэалія), а потым нечакана-негадана набраў высату ў значэнні лятацельнага апарата (тэрмін), а цяпер, у адным радзе з больш дасканалымі сваімі братамі і сёстрамі – ракетамі і спутнікамі, – ператварыўся ў элемент звычайнай і штодзённай мовы.


2.2 Класіфікацыя гістарызмаў

Так як праблема гістарызмаў з’яўляецца мала вывучанай існуюць некаторыя спрэчкі адносна іх класіфікацыі.

У слоўніку архаізмаў і гістарызмаў яны класіфіцыруюцца наступным чынам:

– Уласна лексічныя гістарызмы.

Да іх ліку належаць найменні, семантычны аб’ем якіх складаецца толькі з устарэлых значэнняў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, тэрміны: гетман “камандаючы войскамі табарытаў у Чэхіі ў 15 стагоддзі”, “камандуючы войскамі у старой Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім”, “камандуючы рэестравымі казакамі на Украіне ў другой палове 16 – першай палове 17 ст.”, камандаючы войскамі ў Малдове ў 17 ст.”; дзесяцкі – “камандзір дзесяці войнаў”, “у дарэвалюцыйнай Расіі выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі”.

– лексіка-семантычныя гістарызмы.

У адрозненне ад уласна лексічных гістарызмаў лексіка-семантычныя гістарызмы ў сучаснай беларускай мове маюць актуальныя значэнні. Для прыкладу слова гільдыя, рэалізуемае ў творах беларускай літаратуры са значэннем “аб’яднанне купцоў альбо рамесленнікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў” або “адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі”, з’яўляецца лексіка-семантычным гістарызмам, а са значэннем “саюз, аб’яднанне” (напрыклад, гільдыя літаратараў) – актуальным словам.

– Семантычныя гістарызмы.

Што датычыць семантычных гістарызмаў, то яна таксама маюць у сучаснай мове актуальныя значэнні: локаць “даўнейшая мера даўжыні, прыблізна 0.5 метра”, двор “прадмесце, маёнтак”, скарб “дзяржаўная маёмасць”, кварта “даўнейшая мера вадкіх і сыпучых рэчываў”, якія знаходзяцца ва актыўным ужытку і сёння, але з іншымі значэннямі.

Страницы: 1, 2, 3, 4


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.