реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

Наш аповед распачынаецца ў сталіцы Усходняй імперыі на месцы, якое называецца Залатымі варотамі Канстанцінопаля, і трэба зазначыць, што гэты пышны эпітэт быў выбраным не бяз прычыны, як таго можна было б чакаць ад мудрагелістай мовы грэкаў, якія ўзносілі і сябе, і сваю архітэктуру і свае манументы.

Феадосій, якога празвалі Вялікім, значна перабудаваў і аднавіў моцныя і на выгляд непахісныя сцены, акружваючыя Канстанцінопаль. Трыўмфальная арка, упрыгожаная архітэктурай лепшых, хоць ужо і заняпалых часоў, служыла адначасова варотамі, праз каторыя путнікі траплялі ў горад. На версе аркі размяшчалася статуя Перамогі, багіні, якая на полі бітваў не раз схіляла шалі на карысць Феадосію. І паколькі ў майстра не хапала густу, ён вырашыў замясціць гэты недахоп раскошай – усе надпісы на арцы былі ўпрыгожаны залатымі арнаментамі, што і паслужыла нагодай да назвы, якую народ даў гэтай канструкцыі. Статуі, вырабленыя ў даўнія і больш шчаслівыя часы мастацтва, выглядвалі са сцен і не вельмі добра спалучаліся са стылем тых самых сценаў. Пазнейшыя па часе ўпрыгожванні Залатых варотаў выглядалі недарэчы ў тую пару, аб якой ідзе гаворка, разам з ліслівымі надпісамі гаварыўшымі, што дзякуючы мячу Феадосія “перамога вярнулася ў горад” і наступіў “вечны мір”: на арцы было ўстаноўлена некалькі прылад для кідання вялікіх дроцікаў, і тое што першапачаткова было запланавана як архітэктурнае аздабленне, магло прымяняцца ў той час для мэтаў абароны.

Быў вячэрні час, і халаднаваты, асвяжаючы марскі ветрык запрашаў усіх прахожых, канечне калі яны не спяшаліся па сваіх важных справам, запаволіць шаг і кінуць погляд на рамантычны выгляд гарадскіх варотаў, а таксама на разнастайныя цікавыя творы мастацтва і маляўнічыя краявіды, даступныя як для жыхароў горада, так і для падарожнікаў. Уражанне, якое па задуме павінен быў рабіць Канстанцінопаль на такіх падарожнікаў, як крыжакі з захаду, апісваецца старажытным французскім летапісцам , які прысутнічаў пры асадзе, што адбылася ў 1203 годзе. “Калі мы наблізіліся, - піша ён, - то на адлегласці ў тры лігі ад нейкага абацтва перад намі адкрылася панарама Канстанцінопаля. Там было мноства караблёў і галер, стаяўшых на якары. І было многа люду, хто да гэтай пары ніколі не бываў у гэтай мясцовасці, і яны не маглі адарваць вачэй ад горада. І яны былі здзіўлены, што быў такі горад на гэтым цудоўным свеце, і яны нястомна глядзелі і не маглі наглядзецца на высокія сцены і вежы, якія акружвалі той горад, і на багатыя палацы і на велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, што было б цяжка паверыць, калі б ніхто не бачыў сваімі вачамі гэты горад – горад-цар сярод другіх гарадоў. І сярод гэтай шматлікасці людзей не было ніводнага храбрага сэрца, якое не здрыганулася б перад магутнасцю Канстанцінопаля.

-- “А затым многія з таго натоўпу людзей вырашылі паглядзець, на ўнутранае ўбранне горада, на багатыя палацы і велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, і на раскошу палацаў, з якой ні адзін горад на свеце не мог параўнацца. І зусім не мае сэнсу гаварыць аб святынях – іх там столькі, колькі ва ўсіх астатніх краінах свету ўзятых разам.

І ўсё ж быў адзін чалавек, які паказваў больш цікавасці, чым можна чакаць ад ураджэнца горада, і хто кідаў хуткія і здзіўленыя погляды на мясцовыя рэдкасці, дэманстраваўшыя, што яго ўяўленне было ўражана краявідамі, новымі і адрознымі ад тых, што ён ведаў. Выгляд гэтага чалавека гаварыў аб тым, што ён быў падарожнікам і належыў да ваеннага саслоўя, і які б выпадак ні прывёў яго да Залатых варотаў, і якое становішча не занімаў бы ён пры імператарскім двары, яго твар сведчыў, што сам ён нарадзіўся далёка ад грэчаскай метраполіі.

Гэтаму маладому чалавеку было на выгляд каля дваццаці двух гадоў, у яго была зграбная, атлетычная фігура, якасць, якую жыхары Канстанцінопаля разумелі вельмі добра, – самі актыўныя ўдзельнікі спартыўных гульняў, якія і пазнаёмілі іх з асаблівасцямі чалавечага цела, і дзе, сярод грамадзян Канстанцінопаля, сустракаліся выдатнейшыя прадстаўнікі чалавецтва. Але яны, як правіла, не былі такімі высокімі, як гэты чужаземец, што стаяў ля Залатых варотаў. Яго пранізлівыя блакітныя вочы і светлыя валасы, што выбіваліся з пад лёгкага, аздобленага срэбрам шлема, які быў упрыгожаны грэбнем у форме дракона, разявіўшага сваю жудасную пашчу, а таксама вельмі светлая скура сведчылі аб тым, што ён нарадзіўся на поўначы. Яго прыгажосць – хоць ён і меў цудоўны твар і фігуру – не надавала яму рыс жаноцкасці. Ад гэтага яго выратоўвала фізічная сіла і той дух самаупэўненасці і самавалодання, з якім ён аглядваў акружаючыя яго цуды – без таго выяўлення глупства, якое характэрызуе людзей нявопытных і абмежаваных. Наадварот, ён выглядаў як чалавек глыбокага розума, які хутка ўвабіраў новую інфармацыю, чалавек які не ленаваўся аналізаваць абставіны, якія ён зразумеў не да канца, ці магчыма зразумеў няправільна. Гэта праяўленне вострага розуму і інтэлекта прыцягвала да гэтага варвара ўвагу прахожых, якія здзіўляліся, што дзікун з нейкага незнаёмага ці далёкага кутка свету мог мець такі высакародны твар, які сведчыў аб думках узвышаных, і паважалі яго за самавалоданне, з якім ён успрымаў рэчы, звычаі, раскошу – нават аб выкарыстоўванні якіх ён ніколі не ведаў.

Адзёжа юнака прадстаўляла сабой сумесь пышнасці і і нейкай дамскай вытанчанасці, што дазваляла вопытным назіральнікам вызначыць краіну яго паходжання, а таксама яго прафесію. Мы ўжо апісалі яго вычварны шлём з грэбнем, які адразу выдаваў у ім вандроўніка, да гэтага чытачу неабходна яшчэ дадаць невялікую кірасу, ці срэбраны нагруднік, такі маленькі, што яго было яўна недастаткова, каб прыкрыць шырокія грудзі юнака, і ён выкарыстоўваўся, як відаць, больш для упрыгожвання, чым для абароны. Не заставалася ні якай надзеі, што гэты багаты нагруднік зможа выканаць сваю функцыю і ўберагчы грудзі, якія ён часткова засланяў, ад метка кінутага дроціка ці стралы з цвердым наканечнікам.

З яго плеч звісала нешта, нагадваючае скуру мядзведзя, але пры больш блізкім разглядзе станавілася ясна, што гэта была толькі выдатная імітацыя мары паляўнічага – плашч выраблены вельмі ўмела з моцных шаўковых нітак так, каб на невялікай адлегласці выглядаць як скура звера. На левым баку незнаёмца ў ножнах, упрыгожаных слановай косткай і золатам, вісела лёгкая крывая шабля, падобная да турэцкай. Багата аздоблены эфес гэтай шаблі здаваўся надзвычайна маленькім для шырокай рукі гэтага Геракла, апранутага на такі мудрагелісты манер. Пурпурная, шчыльная да цела адзёжа даходзіла салдату толькі да калена, унізе ногі былі голымі, а ад падышваў да лытак яны былі пераплецены рамяшкамі сандаляў. Рамяшкі былі замацаваны залатой манетай з вобразам кіруючага імператара, якую юнак вакарыстоўваў замест спражкі.

Але была ў маладога варвара і зброя, якая больш падыходзіла яму па вялічыні, і якая была б занадта вялікай для воіна з больш тонкай косцю – баявы тапор, выраблены з закаленага жалеза, на ручцы, выкананай з цвёрдай пароды вяза, абпрацаванага латунню, а шматлікія пласцінкі і кольцы, ўціснутыя ў ручку, моцна змацоўвалі драўляную і сталёвую часткі. Тапор складаўся з двух вострых лёзаў, глядзеўшых у розныя бакі, з вострай пікай пасярэдзіне. Стальная частка тапара – ляза і піка – блішчэла як люстэрка; і хоць вялічэзны памер зброі мог бы паказацца непад'емным для меньш моцнага чалавека, юнак нёс яе з такой лёгкасцю, як быццам яна важыла не больш за пушынку.

Гэты тапор мог лічыцца прыкладам збройнага мастацтва, ён быў такім ураўнаважаным, што карыстацца ім у пабоішчы, ці несці яго было лягчэй, чым казалася на першы погляд.

Нават тое, што воін меў пры сабе зброю, даказвала, што ён быў не тутэйшым. Грэкі былі людзьмі цывілізаванымі і ніколі не насілі зброю ў мірныя часы, за выключэннем тых, хто знаходзіўся на ваеннай службе, і каго абавязвалі заўсёды быць узброенымі. Гэтых ваенных было вельмі проста адрозніць ад мірных грамадзян. Прахожыя паглядвалі са страхам і непрыхільнасцю на чужаніна, лічачы, што ён быў вагарам – імя, каторае насілі варвары з асабістай ахраны імператара.

Каб замясціць недахоп смеласці сярод сваіх падданых, а таксама каб набыць воінаў, якія б цалкам залежылі ад імператара, грэчаскія манархі на працягу многіх стагоддзяў звярталіся да паслуг наёмнікаў. Дзякуючы жорсткай дысцыпліне і непарушальнай вернасці, якія спалучаліся з фізічнай сілай, іх колькасці было дастаткова не толькі, каб абараніць імператарскую асобу ад здрадніцкага замаху на жыццё, але і каб падавіць мяцеж, канечне, калі ён не падтрымлівалася вялікімі ваеннымі сіламі. Па гэтай прычыне плацілі ім вельмі шчодра, а іх палажэнне і заслужаная рэпутацыя, як людзей доблесных, забяспечвалі іх павагай сярод народу, які, вось ужо на працягу некалькіх стагоддзяў, не мог пахвастацца такой жа рэпутацыяй. І так як яны былі чужынцамі і знаходзіліся на прывілеяванай службе, ім прыходзілася час ад часу ўдзельнічаць у падазроных і не вельмі папулярных сярод народа прадпрыемствах – людзі адносіліся да гэтых наёмнікаў з антыпатыяй, і ў той жа час так моцна іх баяліся, што суровыя чужынцы зусім не клапаціліся аб уражанні, якое яны рабілі на жыхароў Канстанцінопаля. Іх гарадское адзенне і ваенная амуніцыя, вельмі раскошныя, нават занадта яркія, як мы ўжо апісвалі, значна адрозніваліся ад той вопраткі, якую варагі насілі ў родных лясах. Але калі іх паслугі патрабаваліся за межамі горада, то прадстаўнікі гэтага выбранага войска карысталіся амуніцыяй, якая больш нагадвала тую, да якой яны прывыклі на сваёй радзіме, не такую багатую, але куды больш смяротную і зручную для поля бітвы.

Войска варагаў ( тэрмін, які, згодна з аднам тлумачэннем, прымяняўся да варвараў увогуле) у тыя раннія часы існавання імперыі складалася з вандроўнікаў і піратаў, выхадцаў з поўначы, чыя прага прыгод і пагарда небяспекі, роўных каторым яшчэ не існавала ў гісторыі чалавецтва, уцягвалі іх бараздзіць бяскрайні акіян. Пірацтва,-- як адзначае Гібон у сваёй звычайнай манеры, -- была для скандынаўскіх юнакоў заняткам, рамяством, крыніцай славы і праяўленнем сілы духа. Стомленыя суровым кліматам і абмяжоўваючымі свабоду звычаямі сваёй краіны, яны ўставалі з-за банкетнага стала, хваталі сваю зброю, дудзелі ў рог, падымаліся на караблі і адпраўляліся на пошукі зямель, якія можна было б абрабаваць, альбо дзе можна было б пасяліцца.

Заваяванне Францыі і Англіі гэтымі дзікімі валадарамі мора, як іх называлі, прытупіла ўспаміны аб іншых заваёўніках з поўначы, якія яшчэ задоўга да часоў Комніна, рабілі свае набегі і дабіраліся да самога Канстанцінопаля і на свае вочы бачылі раскошу і слабасць грэчаскай імперыі. Некаторыя пракладвалі сабе дарогу праз шырокія прасторы Расіі, іншыя плавалі па міжземнамор’ю на “марскіх змеях” – так яны называлі свае піратскія караблі. Імператары, да смерці перапужаныя з’яўленнем гэтых мужных жыхароў марозных шырот, прыбягалі да звычайнай палітыкі багатага і мірнага народа – плацілі золотам за сталю іх мячоў, і такім чынам набывалі войска прыспешнікаў больш храбрых, нават, за знакамітую Прэтарыанскую гвардыю Рыма, і паколькі колькасць іх была меньшай, яны вызначаліся непарушальнай адданасцю сваім новым гаспадарам. Але ў пазнейшыя часы імперыі для імператараў станавілася ўсё больш складаным набываць воінаў для сваіх выбраных войскаў, так як уражэнцы поўначы цяпер у значнай ступені адрынулі піратства і вандроўныя ідэі, якія вабіл іх прашчураў ад праліва Ельсіноры да Сэстаса і Абідоса. Па гэтай прычыне войскам варагаў было наканавана выміранне, ці папаўненне меньш цэнным чалавечым матэрыялам, калі б Нарманскае заваяванне, адбыўшаеся на далёкім-далёкім захадзе, не паслала на дапамогу Комніну вялікую колькасць абяздоленых жыхароў вострава Брытаніі, і асабліва Англіі, якія папоўнілі рады гэтага выбранага войска. На самой справе яны былі англа-саксамі, але пры заблытаных уяўленнях аб геаграфіі, панаваўшых пры Канстанцінопальскім двары, іх называлі англа-датчанамі, так як краіна іх паходжання суадносілася са старажытнай Фулай, тэрыторыя, на самой справе, адпавядаўшая архіпелагу Шетландскіх востраваў і востраваў Оркні, а па ўяўленням грэкаў яна ахоплівала Данію альбо Брытанію. Эмігранты, тым не меньш, размаўлялі на мове, якая не вельмі адрознівалася ад мовы вагараў, і з гатоўнасцю прынялі імя, якое напамінала ім аб іх няшчаснай долі і адным значэннем каторага было выгнаннік. За выключэннем аднаго ці двух камандзіраў, заслужваючых высачайшага даверу, якіх імператар выбіраў з ліку мясцовага насельніцтва, варагаў узглаўлялі іх землякі, і так як яны мелі столькі прывілеяў і час ад часу папаўняліся людьмі з сваёй краіны, такімі як крыжакі, пілігрымы ці проста незадаволенымі бацькаўшчынай, гэта войска праіснавала да апошніх часоў грэчаскай імперыі, захаваўшы не толькі сваю родную мову, але і непахісную вернасць і неаслабны баявы дух, які характэрызаваў іх бацькоў.

Гэты нарыс адносна гвардыі варагаў з’яўляецца строга гістарычным і можа быць падцьвержаным візантыйскімі гісторыкамі, большасць з каторых, як і Віллардуен, што апісаў узяцце Канстанцінопаля франкамі і венецыянцамі, неаднакратна узгадваў аб гэтым шаноўным і адзіным у сваім родзе войску англічан, складаўшых наёмную ахову пры грэчаскіх імператарах.

Такім чынам, растлумачыўшы, як прадстаўнік браціі варагаў мог аказацца ля Залатых Варотаў, мы можам працягваць нашу гісторыю.

І не так ужо незвычайна, што прахожыя паглядвалі на салдата з гвардыі імператара з некаторай доляй цікавасці. Можна меркаваць, што зыходзячы з іх дэлікатнай місіі, шчыльныя зносіны з мясцовым насельніцтвам не дапускаліся, і акрамя таго варагам іншы раз прыходзілася выконваць функцыі паліцыі, што выклікала больш жаху, чым народнай любові. Боль за тое яны ведалі, што іх шчодрае ўзнагароджанне, багатае абмундзіраванне і блізкасць да імператарскай асобы выклікалі зайздрасць войнаў іншых атрадаў. Па гэтай прычыне яны стараліся трымацца бліжэй да сваіх казармаў і пакідалі іх вельмі рэдка, ці калі ім даручалі заданне дзяржаўнай важнасці.

Так, становіцца зразумела, што такія цікаўныя людзі як грэкі, не ленаваліся глядзець ва ўсе вочы на чужынца, які то таптаўся на адным месцы, то пачынаў хадзіць туды-сюды, як быццам не мог адшукаць месца, якое яму было вельмі патрэбна, ці размінуўся з чалавекам, з якім павінен быў сустрэцца – з уласцівай ім вынаходлівасцю прахожыя знаходзілі тысячы разнастайных супярэчлівых прычын.

– Паглядзі, вараг! – сказаў адзін грамадзянін другому. – І думаецца мне, па службовым абавязкам. Слухай, што я табе скажу на вуха...

–                   І ў чым, ты думаеш, заключаецца яго місія? – запытаўся суразмоўнік, катораму адрасавалася гэта інфармацыя.

–                   Богі і багіні! Ты думаеш я ведаю адказ? Магчыма ён разведвае, што людзі гавораць аб імператары,-- адазваўся канстанцінопальскі аматар плётак.

–                   Не, не пахожа на тое, – адзначыў запытаўшы. – Гэтыя варагі не размаўляюць на нашай мове і не вельмі падыходзяць для гэтых мэтаў, сярод іх няма людзей, якія б мелі хоць нейкае ўяуленне аб мове грэкаў. Не думаю, што імператар наняў бы шпіёна, які не разумее мовы краіны.

–                   Але ж калі ўявіць, што сярод гэтых дзікіх салдатаў існуюць тыя, хто валодае амаль усімі мовамі, як гавораць людзі, -- адказаў палітык, -- то трэба прызнаць, што яны выдатна падыходзяць для падслухвання і перадачы інфармацыі, і нікому ў галаву не прыйдзе падазраваць іх.

–                   Можа яно і праўда, – адказаў яго сябар, -- і так як мы ясна разглядзелі лісіныя лапы, выглядваючыя з пад авечай, ці, калі так можна сказаць у гэтым выпадку, мядзвежай скуры, не было б лепей для нас хуценька разыйсціся па дамам, пакуль нас не абвінавацілі ў зняважанні варажскай гвардыі?


Творчы каментар


Тэорыя перакладу з’яўляецца адной з самых галоўных дысцыплін у працэсе працы перакладчыка. Кожны дзень перакладчык сустракаецца з праблемай выбару спосабу пераклада дзеля найбольш адэкватнай перадачы паведамлення, стылістычнай афарбоўкі, эмацыянальных асаблівасцей тэксту. Для таго, каб якасна зрабіць пераклад, перакладчык павінен мець як глыбокія веды ў галіне тэорыі перакладу, так і фундаментальныя практычныя навыкі. Пераклад можна разгледзець як адлюстраванне сацыяльнага свету, як сацыяльна дэтэрмініраваны камунікатыўны працэс і як сацыяльную норму перакладчыцкай дзейнасці.

Мастацкім перакладам называецца пераклад твораў мастацкай літаратуры. Такія творы супрацьпастаўляюцца іншым, таму што ў іх вядучай з’яўляецца мастацка-эстэтычная функцыя ці паэтычная камунікатыўная функцыя. На чале з рознымі мэтамі ў творах мастацкай літаратуры асноўнай з’яўляецца дасягненне акрэсленага эстэтычнага ўздзеяння, стварэнне мастацкага вобразу. Асноўным адрозненнем мастацкага перакладу ад іншых відаў пераклада з’яўляецца прыналежнасць тэксту перакладу да твораў перакладчыцкай мовы, якая мае мастацкую вартасць. Такім чынам, мастацкі пераклад – гэта разнавіднасць перакладчыцкай дзейснасці, асноўная задача якой заключаецца ў аднаўленні на мове перакладу моўнага твора, які можа ўздзейнічаць на атрымальніка інфармацыі ў мастацка-эстэтычным накірунку. Дзеля мастацкага перакладу характэрны адхіленні ад максімальна магчамай сэнсавай дакладнасці, з мэтай забяспечыць мастацкасць пераклада.

Адпаведна свайму светаўспрыманню перакладчык адлюстроўвае мастацкую рэчаіснаць выбранага ім твора. У мастацкім перакладзе можна выдзеліць некалькі падтыпаў пераклада, якія залежаць ад прыналежнасці арыгінала да адпаведнага жанру мастацкай літаратуры. У якасці прыклада можна прывесці пераклад паэзіі, пераклад п’ес, пераклад сатырычных твораў, пераклад мастацкай прозы і г. д.

Для стварэння максімальна якаснага перакладу перакладчык павінен мець здольнасць супастаўляць тэкст перакладу з арыгіналам, знаходзіць і папраўляць магчымыя памылкі, уносіць патрэбныя змены па ходу дзеяння.

Як і любы іншы спецыяліст, кваліфікаваны перакладчык павінен валодаць прафесіянальнай кампетэнцыяй. Ад гэтяга залежыць, у асноўным, выбар перакладу. Перакладчыцкая кампетэнцыя ўяўляе сабой адметнае “перакладчыцкае” валоданне абедзвюма мовамі, здольнасць да “перакладчыцкай” інтэрпрытацыі зыходнага тэксту (г. зн. бачанне яго вачыма носьбіта іншай мовы і іншай культуры), валоданне тэхнікай перакладу ( г. зн. сукупнасць працэдур, якія забяспечваюць адэкватнае ўзнаўленне арыгінала, маючы на ўвазе мадыфікацыі, неабходныя для паспяховага пераадолення “культурнага” бар’ера), валоданне нормамі мовы перакладу, валоданне перакладчыцкімі нормамі, якія акрэсліваюць выбар стратэгіі перакладу, веданне норм дадзенага стылю і жанру тэксту, пэўны мінімум “фонавых ведаў”, неабходных для адэкватнай інтэрпрытацыі зыходнага тэксту, а менавіта тое, што завецца “валоданнем прадмета”, неабходнага для паспяховага перакладу ў рамках спецыялізацыі перакладчыка.

Мастацкі пераклад змяшчае ў сабе як свабоду для выбару спосабу перакладу і раскрыццё свайго літаратурна-перакладчыцкага таленту, так і шмат цяжкасцей, якія выяўляюцца пры перакладзе арыгінальных тэкстаў. Асабліва гэта адносіцца да тых твораў, якія былі напісаны не адзін век таму. Адна са складанасцей пры перакладзе такіх тэкстаў звязана з тым, што ў розныя эпохі людзі мелі розныя светаўспрыманні, кожны з іх па-свойму апісваў і трактаваў навакольны свет і ўсе падзеі, якія адбываліся ў тыя часы. Былі б гэта ваенныя баталіі ці палітычныя супярэчнасці розных слаёў насельніцтва. Нельга не адзначыць, што ўсе гэтыя складанасці трэба вырашаць на фоне культурных і моўных адрозненняў дзвюх краін, дзвюх сістэм каштоўнасцей.

У творчай частцы сваёй дыпломнай работы я зрабіла пераклад адрэзка з гістарычнага рамана "Мой кузэн граф Роберт парыжскі". Аноўнай мэтай, якой я кіравалася пры перакладзе, была дакладнасць, адэкватнасць і максімальная блізкасць да тэксту арыгінала.

Пры перакладзе гэтага адрэзка тэкста я сутыкнулася са шматлікімі праблемамі. Ні для каго не сакрэт, што творы Вальтара Скота вызначаюцца асабістым стылем. Трэба адзначыць, што праблема якаснага перакладу твораў Скота ўзнікла адмаль адразу пасля з'яўлення яго твораў, так як яны набылі вялізарную папулярнасць. Як ўжо зазначалася ў дадзенай дыпломнай рабоце, яго творамі захапляліся людзі вялікага розуму 19 стагоддзя, і іх цікавіла пытанне аб перанясенні гістарычнага каларыту. Гэта трэба было рабіць асцярожна, каб у чытыча заставалася ўяўленне аб гістарычнай эпохе і мове той эпохі, і ў той жа час каб твор не выглядаў занадта архаізаваным і незразумелым для чытача.

Асноўная задача пры перакладзе дадзеных тэкстаў – дабіцца максімальна блізкага перакладу, прытрымліваючыся пры гэтым норм перакладу і захоўваючы стылістыку аўтара арыгінальнага тэксту. Трэба адзначыць, што зыходны тэксты вылучаецца багаццем мовы (аўтар выкарастоўвае шмат прыметнікаў, жарганізмаў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак). Ён ужывае мноства старажытных і архаізаваных словаў, а таксама словаў, якія ўжываліся ў той час у іншым значэнні, што надае дадатковыя цяжкасці. Акрамя таго сказы Скота вельмі доўгія і іншы раз мне было даволі складана зразумець сэнс і прыходзілася аналізаваць слова за словам, шукаць у слоўніках дадатковыя і рэдкія значэнні. У той жа час ён выкарыстоўвае шмат старажытных геаграфічных назв і імён гістарычных асоб, якія трэба перакладаць правільна, у адпаведнасці з прынятымі нормамі. У гэтым мне дапамагалі разнастайныя слоўнікі.

Я не здолела знайсці значэння Valley of Orez. Так як у кнізе ўпаміналася, што гаворка ідзе аб казачных персанажах, я зрабіла вывад, што гэта таксама казачная рэалія, і яна не адпавядае якой бы та ні была геаграфічнай назве. Я проста перадала яе транслітарацыяй, як даліна Орэц.

Але былі ў творы і другія геаграфічныя назвы, якія абазначалі не казачныя рэаліі, а сапраўдныя, якія ўжо перасталі існаваць, альбо абазначалі краіны, ці часткі свету, якія ў наш час называюцца па-іншаму.

Scythians – скіфы, прадстаўнікі племені, жыўшага ў Паўночным Прычарнамор’і. Дагадацца аб значэнні слова было не складана, але, дзякуючы гэтаму перакладу, я вывучыла многа новага аб гэтым народзе.

Cumans – полаўцы, у еўрапейскіх і візантыйскіх крыніцах куманы, цюркамоўны вандроўны народ.

Saracens – сарацыны, тэрмін, які ў Сярэднія вякі, еўрапейцы ўжывалі, гаворачы аб усіх, хто іспаведаваў іслам.

Franks – франкі, група заходненямецкіх плямёнаў, якія аб’ядналіся ў плямённы саюз. У візантыйскай традыцыі франкамі называлі ўсе заходнееўрапейскія народы.

Alexius Comnius – Яляксей Комнін, візантыйскі імператар

Peter the Нermit – Пётар Пустэльнік, аскет, якому прыпісваюць арганізацыю першага крыжацкага пахода.

Theodosius the Great – Феадосій Вялікі, рымскі імператар, апошні правіцель адзінай Рымскай імперыі перад яе канчатковым падзелам.

Пры перакладзе патрэбна было ўлічваць разыходжанне асаблівасцяў і норм мастацкага стылю ў беларускай і англійскай мовах. Напрыклад, пры адсутнасці поўнай адпаведнасці паняццяў у беларускай мове прыходзілася выкарыстоўваць апісальны пераклад ці падбіраць найбольш блізкія па сэнсу сінонімы.

Акрамя таго, пры перакладзе дадзеных тэкстаў мне прыйшлося звярнуцца да шматлікасных граматычных і лексічных трансфармацый, неабходнасць якіх была абумоўлена адрозненнямі ў граматычным і лексічным ладзе розных моў. Так граматычныя трансфармацыі абумоўлены адсутнасцю той ці іншай катэгорыі ці канструкцыі ці іх частковае несупадзенне ў абедзвух мовах. У час перакладу прыходзілася выкарыстоўваць перастаноўку членаў сказа, па прычыне несупадзення і разыходжання будоўлі сказу ў мове арыгінала і перакладу. У большасці выпадкаў такія перастаноўкі былі вынікам таго, што ў беларускай мове камунікатыўны цэнтр выказвання знаходзіцца у канцы сказа, а ў англійскай – у пачатку. Звычайна такія трансфармацыі таксама маюць дачыненне да трансфармацый іншага характару: замена моўных частак, змяненне формы слова і г.д.

Лексічныя трансфармацыі, якія я выкарыстоўвала пры перакладзе, былі выкліканы рознай спалучальнасцю, правіламі і традыцыямі выкарыстання, асаблівасцю функцый і спектрам значэнняў слоў у абедзвух мовах. Часцей за ўсё выкарыстоўваліся наступныя трансфармацыі: лексічнае дабаўленне, канкрэтызацыя, сэнсавае развіццё. Некалькі разоў дзеля больш дакладнай перадачы сэнсу сказа прыходзілася выкарыстоўваць прыём цэласнага пераўтварэння некаторых яго частак.

Выкарыстанне трансфармацый пры перакладзе дапамагло мне як мага больш дакладней перадаць сэнс тэксту арыгіналу, прытрымліваючыся пры гэтым правіл і норм мовы перакладу.

Лексічныя і граматычныя трансфармацыі, выкарыстанныя пры перакладзе дадзеных твораў, праца з тэкстамі, якія маюць дачыненне да мастацкага стылю і веды ў галіне тэорыі перакладу і мастацкай літаратуры былі накіраваны на больш дакладную і адэкватную перадачу сэнсу і асаблівасцей мовы арыгінальных тэкстаў з захаваннем норм мовы перакладу.


Страницы: 1, 2, 3, 4


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.