реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову


2.3 Паняцце архаізма

Акрамя гістарызмаў, у нашай мове вылучаюцца і іншыя тыпы ўстарэлых словаў. Вам не даводзілася назіраць, як тое ці іншае слова чамусьці "трапляе ў няласку"? Мы ўсё радзей ужываем яго ў мове, замяняючы іншым. Паступова яно забываецца зусім. Напрыклад, акцёра раней называлі камедыянтам; гаварылі не падарожжа, а ваяж, не пальцы, а персты, не лоб, а чало. Такія ўстарэлыя словы называюць сучасныя прадметы, паняцці, якія зараз называюцца інакш. Новыя назвы выцяснілі папярэднія, і яны паступова забываюцца. Устарэлыя словы, у якіх ёсць сучасныя сінонімы, што замянілі іх у мове, называюцца архаізмамі.

У Вялікай Савецкай Энцыклапедыі 1953 года выдання архаізмы азначаюцца наступным чынам: "Архаізм (грэч.) – слова ці выраз, якія устарэлі і пересталі ўжывацца ў звычайным маўленні. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў літаратуры як стылістычны прыём для прыдання мове ўрачыстасці і для стварэння рэалістычнага каларыту пры адлюстраванні старыны". Далей гаворыцца, што "архаізм у якасці паэтычнага сродка назіраецца і ў лексіцы, і ў марфалогіі, і ў сінтаксісе".

У асноўным можна згадзіцца з гэтым азначэннем. Аднак функцыі архаізмаў значна больш разнастайныя, чым тыя, якія ў ім адзначаны. Акрамя таго, і само паняцце "архаізм" мае патрэбу ў некаторым удакладненні.

Справа ў тым, што гэты тэрмін аб'ядноўвае разнастайныя паняцці. Да архаізмаў адносяць словы і выразы, якія ўстарэлі і не выкарыстоўваюцца ў сучаснай мове таму, што маюць адпаведныя "сучасныя" сінонімы, як напрыклад:

whilom – formerly – даўні, некалі.

swain – peasant – селянін ,

methinks – it seems to mе – мне здаецца,

yonder – there – там

habit – dress – адзенне

to trow – to think – думаць і г. д.

З другога боку, да архаізмаў адносяць такія словы, якія не маюць сінонімаў таму, што паняцці, якія выражаюцца гэтымі словамі, не іграюць ні якай ролі ў сучасным жыцці грамадства. Напрыклад, такія словы, як шчыт, булат, дань, кальчуга, церам; у англійскай мове; gorget – латны каўнер, mace – жазло, сімвал улады, ці шаноўнага становішча, thane – тан, прадстаўнік англійскай арыстакратыі , yeoman – дробны землеўладалец, goblet – кубак, baldric – перавязь і г. д. Гэтыя словы не знікаюць са слоўнікавага запасу мовы, яны толькі абмежаваныя ў сваім ужыванні сферай гістарычных раманаў, нарысаў і даследаванняў па гісторыі адпаведных перыядаў. Такія словы завуцца гістарызмамі.

Сярод уласна архаізмаў, што маюць сінонімы ў сучаснай мове, трэба зрабіць розніцу паміж словамі, якія ўжо поўнасцю ўстарэлі і пагэтаму часам незразумелыя членам калектыву, які размаўляе на дадзенай мове, і такімі архаізмамі, якія знаходзяцца на стадыі ўстарэння. Іх значэнні зразумелыя, аднак, яны ўжо амаль не ўжываюцца.

Такім чынам, прадстаўляецца мэтазгодным падзяліць архаізмы на словы старадаўнія або забытыя, якія прадстаўляюць сабой тэрміны даўніны і ўваскрашаюцца толькі ў асобных стылістычных мэтах у сучаснай літаратурнай мове, і словы ўстарэлыя, г. зн., якія яшчэ не страцілі свайго значэння ў сістэме лексікі сучаснай літаратурнай мовы.

Функцыя архаізмаў, як функцыя стварэння рэалістычнага каларыту ў мастацкім творы па-рознаму выкарыстоўваецца аўтарамі гістарычных раманаў. У "Пісьме пачынаючаму аўтару" А. Н. Талстой піша: "Гістарычныя героі павінны думаць і гаварыць так, як іх да гэтага штурхае іх эпоха і падзеі той эпохі. Калі Сцяпан Разін будзе гаварыць аб першапачатковым накапленні, то чытач адкіне гэтую кнігу пад стол і правільна зробіць. Але аб першапачатковым накапленні, скажам, павінен ведаць і павінен памятаць аўтар, і з таго пункту погляду разглядаць тыя ці іншыя падзеі".

З правільнай думкі А. Н. Талстога можна зрабіць няправільны вывад аб тым, што героі гістарычных раманаў павінны "гаварыць так, як іх да гэтага штурхае іх эпоха і падзеі той эпохі". Калі б героі гістарычных раманаў сапраўды гаварылі бы мовай той эпохі, якая апісваецца мастаком, то, несумненна, чытач бы таксама закінуў гэту кніжку пад стол, таму што не змог бы яе зразумець. Справа ў тым, што героі гістарычных раманаў размаўляюць на сучаснай літаратурнай мове, а ўмела прымяняемыя аўтарамі архаізмы і ствараюць адчуванне эпохі. Цяжкасць выкарыстання архаізмаў для стварэння гістарычнага каларыту асабліва востра адчуваў А. С. Пушкін. У сваім артыкуле "Юрый Миласлоўскі, або рускія ў 1612 г", Пушкін піша: " Вальтер Скотт увлек за собой целую толпу подражателей. Но как они все далеки от шотландского чародея! подобно ученику Агриппы, они, вызвав демона старины, не умели им управлять и сделались жертвами своей дерзости».1

Сапраўды, В. Скот быў найвялікшым мастаком гістарычнага рамана і з выключнай тонкасцю і ўменнем карыстаўся архаізмамі як сродкам стылізацыі. Прынцыпы, якімі ён карыстаецца пры адборы архаізмаў для стварэння гістарычнага каларыту, сфармуляваны ім самім наступным чынам: мова аўтара не павіннна быць выключна ўстарэлай і незразумелай, але аўтар павінен па магчымасці не дапускаць слоў і зваротаў чыста сучаснага паходжання. Адна справа выкарыстоўваць мову і пачуцці, ўласцівыя і нам і нашым продкам, піша В. Скот, другое – навязваць ім перажыванні і мову, характэрную толькі для іх нашчадкаў.

Кіруючыся гэтымі прынцыпамі, Вальтэр Скот не капіруе мову прошлых эпох. Ён абмяжоўваецца параўнальна невялікай колькасцю архаічных словаў і выразаў, прычым большасць гэтых словаў і выразаў адносяцца да ўстарэлых, а не да старадаўніх слоў. Напрыклад:

methinks – мне здаецца,

haply – магчыма,

in troth – сапраўды,

nay – не

travail – цяжкая праца

repast – трапеза і іншыя.

Калі Вальтэр Скот выкарыстоўвае старадаўнія словы, то сярод іх ёсць такія, якія могуць быць незразумелыя чытачу па самой прыродзе старынных слоў, то ён звычайна адбірае такія, у якіх не ўсе значэнні з'яўляюцца старыннымі. Напрыклад:

menial – слуга

doom – прыгавор

equipage – світа і інш.

Часцей за ўсё архаізмы прынцыпова адрозніваюцца ад гістарызмаў. Калі гістарызмы – гэта назвы ўстарэлых прадметаў, то архаізмы – гэта ўстарэлыя найменаванні звычайных прадметаў і паняццяў, з якімі мы стала пастаянна сутыкаемся ў жыцці.

У англійскай мове на аснове твораў англійскай літаратуры XVIII стагоддзя мы саставілі наступную класіфікацыю:

1. Фанетычныя архаізмы (els – else, considerat – considerate, doone – done, rancke – ranke);

2. Лексічныя архаізмы (dame – хатняя гаспадыня, robe – сукенка, array – адзенне);

3. Семантычныя архаізмы (rue – раней у сэнсе "шкадаваць, гараваць", а зараз у сэнсе "раскайвацца");

Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў – у змяненні побыту, звычаяў, у развіцці тэхнікі, навукі, культуры.

Прычына з'яўлення архаізмаў іншая – яна ў развіцці мовы, у абнаўленні яго слоўніка: на змену адным словам прыходзяць другія.


Раздзел 3. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі

Хоць сам пераклад і з’явіўся тады, калі людзі пабудавалі Бабілонскую вежу і пачалі гаварыць на розных мовах, тэорыя перакладу – адносна маладая галіна філалогіі.

Першымі тэарэтыкамі былі самі перакладчыкі; галоўнай праблемай іх дыскусіі была ступень блізкасці перакладу да арыгінала.

У 16 стагоддзі французскі паэт-перакладчык Эт’ен Дале прапанаваў пяць прынцыпаў перакладу: разумець змест і намер аўтара; добра валодаць дзвюма мовамі; пазбягаць літаральнага перакладу; выкарыстоўваць агульнаўжывальныя формы маўлення; перадаваць танальнасць тэксту.

І толькі ў сярэдзіне 20 ст. былі закладзены асновы навуковай тэорыі перакладу. З’явіліся шматлікія галіны перакладу – тэхнічны пераклад, пераклад грамадзянска-палітычных тэкстаў, мастацкі пераклад.

У дадзенай дыпломнай рабоце па большай частцы выкарыстоўваюцца матэрыялы па мастацкім перакладзе, так як сфера ўжывання архаізмаў і гістарызмаў абмяжоўваецца ў асноўным гэтым напрамкам літаратуры.

У моўнай палітры пісьменнікаў архаізмы маюць шматлікія функцыі. Іх выкарыстанне залежыць ад жанру твора і намера аўтара. У гістарычных раманах і расказах архаізмы ствараюць каларыт часу і месца. У другіх творах яны неабходны для стылістычных мэт: з іх дапамогай мова становіцца ўрачыстай, узвышанай, іранічнай, сатырычнай. Яны ўдзельнічаюць у стылізацыі царкоўнай і афіцыяльна-дзелавой мовы шматлікіх эпох. Яны валодаюць багатым наборам стылістычных функцый.

Калі ў арыгінале архаізмы служаць для перадачы эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў, то ў перакладзе такім лесічным адзінкам звычайна адпавядаюць архаізмы ці кніжныя словы. Аўтарскі стыль у перакладзе ўзнаўляецца эквівалентнымі лексічнымі сродкамі. Асаблівых цяжкасцей пры перакладзе не ўзнікае, роўна як і пры перакладзе гістарызмаў, калі яны не прадстаўляюць сабою сугуба нацыянальных рэалій, і калі трэба ўжываць каментарыі.

Літаратурныя творы перекладаюцца на другія мовы. Гэта можа адбыцца адразу пасля яго стварэння, праз дзясткі гадоў ці стагоддзі. Часавая дыстанцыя, якая вызначае пераклад арыгінала, уплывае на творчыя мэты перакладчыка і языкавыя уласцівасці перакладаемага тэкста.

З тэарытычнага пункта гледжання, як відаць, існуюць сінхронны і дыяхронны пераклады. Сінхронны пераклад, напрыклад, ажыцяўляецца ў эпоху стварэння арыгінала, калі часавы ўзровень моў арыгінала і пераклада саадносны і калі аўтар і перакладчык з’яўляюцца сучаснікамі. Сацыяльнае асяроддзе з’яўляецца для іх гістарычна зыходным, абьяднаным шматлікімі культурнымі, навучна-тэхнічнымі, бытавымі супольнасцямі.

Пры перакладзе твораў мінулых стагоддзяў часавая дыстанцыя паміж стварэннем арыгінала і пераклада становіцца значнай, часавыя ўзроўні моў арыгінала і пераклада ўжо не з’яўляецца суадноснымі, а экстралінгвістычныя характэрыстыкі адпаведных эпох адрозніваюцца каранным чынам.

Пры сінхронным перакладзе вопытны перакладчык распазнае без асаблівай цяжкасці лексічныя і сінтаксічныя архаізмы ў арыгінальным тэксце і ўспрынімае і выкарыстоўвае іх стылістычныя функцыі.

Пры дыяхронным перакладзе ўзнікаюць дадатковыя цяжкасці. Перакладчыку цяжка вызначыць словы і абароты, якія ў пару стварэння арыгінала лічыліся архаічнымі і ўжываліся аўтарам у пэўных стылістычных мэтах. Цяжкасць ідэнтыфікацыі ўзрастае яшчэ і таму, што мова ўсяго твора ўспрымаецца як мова другой эпохі, ў якой сустракаюцца архаізаваныя элементы ў параўнанні з сучаснай нормай мовы. Натуральная архаізацыя мовы мастацкіх твораў уплывае на іх успрыманне і стварае асаблівыя перакладчыцкія праблемы. Ці перакладаць іншамоўныя раманы 16-17 ст. мовай той эпохі? Канечне гэтага нельга рабіць. Такі пераклад будзе малазразумелым для сучаснага чытача. Пераклад – асобы тып славеснага мастацтва. Трэба помніць, што ён ствараецца для пэўнай моўнай эпохі, сучаснай для чытача.


Спіс архаічных словаў і іх сучасныя эквіваленты

Слова

Паходжанне

Значэнне

Прыклад

Каментарыі

art

Форма дзейніка 'to be', ад Старога Ангельскага eart

Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to be.

Thou art the most mysterious hermit I ever met.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

astonied

Прыметнік прошлага часу 'astony' ад сярэднягя Ангельскага astonien

Вельмі моцна уражваць, быць уражаным

…and I sat astonied unitl the evening sacrifice.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

betwixt

Ад Старога Ангельскага betweohs, ці давальнага betweoxum (between)

between

From betwixt the shoulders hung down over the back what had the appearance of a bearskin.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

Таксама ужывалася у некаторых паўднёвых дыялектах у Злучаных Штатах у 19 -20 ст.

dost

Ад дзейніка do

Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to do

And if thou dost not – why, by my faith, I think I must pay thy ransom myself.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

doth

from do

Трэцяя асоба адзіночнага ліку дзейніка to do

The north wind driveth away rain: so doth an angry countenance a backbiting tongue.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

-est

Ад Старога Ангельскага "-est". Параўн. да нямецкага "-st".

Суфікс, які ўжываўся з правільнымі формамі дзейніка другой асобы адзіночнага ліку

Thou speakest but sad truths

Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

-eth

Ад Старога Ангельскага "-eр". Параўн. да нямецкага "-t".

Суфікс, які выкарыстоўваўся для ўтварэння дзейніка трэцяй асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу.

He maketh me to lie down in green pastures: he leadeth me beside the still waters.

Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

hast

Ад дзейніка to have

Форма дзейніка to have другой асобы адзіночнага ліку.

Thou hast them all before thee now, and bring'st them on bravely, lad.


hath

Ад дзейніка to have

Форма дзейніка to have трэцяй асобы адзіночнага ліку.

God’s blessing on our master Cedric, he hath done the work of a man in standing in the gap.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

hither

(to) here

Форма вінавальнага склона


Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

shalt

Ад shall

Выкарыстоўваўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў.

Thou shalt break them with a rod of iron; thou shalt dash them in pieces like a potter's vessel.

Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

thee, thou, thy/thine

Ад Старога Ангельскага юъ

Старажытны прыметнік другой асобы адзіночнага ліку

I know thou thinkest me a fool, or thou wouldst not be so rash in putting thy head into my mouth.

Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

Таксама яшчэ ўжываецца ў некаторых дыялектах паўночнай Англіі, напр. у Ёркшыры

thither

(to) there - туды

Вінавальны склон займенніка there

Our going thither is uncertain.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.

thole

Ад Старога Ангельскага

юolian

Страдаць, смірацца

A man with a good crop can thole some thistles

Ўсё яшчэ ўжываецца ў некаторых паўночных Англійскіх і шатландскіх дыялектах

wert

Ад дзейніка to be

Форма другой асоба адзіночнага ліку прошлага часу дзейніка to be

I guessed by thy insolent babble thou wert no true lover of the long bow.

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

whither

Скарочаная форма ад where hither

Куды – напрамак

whence camest thou? and whither wilt thou go?

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

wilt

Ад will

Ужываўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў

whence camest thou? and whither wilt thou go?

Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах


Сярод старажытных словаў, якія сустракаюцца ў творах Скота, можна выдзяліць наступныя групы:

Прадметы ваеннага рамяства:

Baldric – перавязь

Banderole – маленькі флажок, які чаплялі на кап’ё рыцара

Battleaxe – баявы тапор

Bird-bolts – спецыяльныя стрэлы з тупымі канцамі для палявання на птушак

Chamfron – частка абмундзіравання для конскай галавы

Challenge to the lists – вызаў на турнір

durindarte – старажытны меч ( ад імя мяча Дзюрандаля, які належыў герою французскіх народных балад Раланду)

Dagger – кінжал

Gorget – латны каўнер

Hackney – верхавы конь

Hauberk – кальчуга

Javelin – дроцік

Jazeran – лёгкая браня зробленая з маленькіх металічных пласцінак, нашытых на тканіну

Knight-errant –рыцар-вандроўнік

Lance – кап’ё

Palfrey – вярхавы конь, часта пад жаночым сядлом

Panoply – даспехі

Pennon – маленькі сцяг, вымпел

Poniard – кінжал

Saber – шабля

Scottish mercenaries – наёмныя салдаты – шатландцы з асабістай

аховы французскага караля.

Squire – збраяносец

Steed – баявы конь

Прадметы адзення

Scrip – сума, заплечны мяшок

Girdle – пояс, кушак

Pelisse – гусарскі менцік, мундзір французскага афіцэра пачатка XIX ст

Shako – ківер, ваенны галаўны ўбор 18-19 ст.

Brogues – грубы самароблены скураны абутак

Surcoat – верхняе мужское адзенне, якое адзявалі паверх кальчугі

Duffle – грубая шарсцяная тканіна

Rocket – кашуля з вузкімі рукавамі

Carcanet – цэп, які насілі на шыі, як упрыгожванне

Cymar, simarre, simar – сімара, жаночае шырокае і лёгкае адзенне

Розныя групы людзей

Vassal – васал, прыслужнік, залежная асоба

Gentry – джэнтры, нетытулаванае дробнамаёнткавае дваранства

Franklin – франклін, незалежны землевалодар недваранскага паходжання

Feudal – феадал

Jester – прыдворны шут

Serf – крэпасны, нявольнік

Bondsman – раб, нявольнік

brethren – брацтва

seneschal – дварэцкі сярэднявяковага прынца ці высакароднага чалавека

Springald – юнак

Varlet – служка, рыцарскі паж

Syndic – прадстаўнік рамесленных гільдый у сярэдневяковай Заходняй Еўропе

Tasker – старшы слуга, галоўны над другімі слугамі

Tonsor – цырульнік

Tire-woman – камярыстка

Alderman – член гарадскога кіравання

Herald – геральд, вястун

Man-at-arms – воін

Yeoman – дробны землевалодар, незалежны селянін

Burgher – гараджанін, бюргер

Ealdorman – у старажытнія часы вельмі высакародны чалавек

Thrall – раб

Грошы

Liard – ліард, старажытная французская медная манета

Guilder – гульдэн, манета Фландрыі

Ducat – дукат, вагавая манета, якой карысталіся ў міжнародным гандлі.

Asper – аспер, срэбраная турэцкая манета

Byzant – візант, залатая візантыйская манета

Cardecu – кардэкю, старажытная срэбраная французская манета

Merk, mark – марка, старажытная манета, 2/3 фунта

Maravedi – мараведзі, дробная медная манета

Real – рэал, іспанская срэбраная манета

Zecchin, sequin – цэхін, старажытная веніцыянская манета

Краіны і народы

Bohemians – цыгане

Cathay – старажытная, паэтычная назва Кітая

Hun – гун, прашчур венграў

Dalmatia – Далмація, гістарычная вобласць на захадзе і паўночным захадзе Балканскага паўвострава

Caledonia – каледонія, старажытная назва Шатландзіі

The Low Countries – старажытная назва Нідэрландаў

Jeshurun – ізраiліцяне

Saracens – сарацыны, мусульмане, супраціўнікі крыжакоў

Ускліцанні

Hark! – Ціха! Паслухай!

A murrain take thee! – каб цябе халера забрала!

God wot – у старажытнай ангельскай мове форма прошлага часу ад witan = to know – ведаць.God knows! – Бачыць Бог, Ей богу!

Sapperment! – чорт пабяры!

Heaven forefend – не дай божа!

Ay, marry are you! ( marry = by Mary) – клянуся багародзіцай!

Whelp of a she-wolf -- воўчы вырадак!

By my halidome! – клянуся выратаваннем сваёй душы!

Словы, якія малі другое значэнне.

Career – бег

Cheer – смачная ежа

Habit – адзенне

Mechanic – рамесленнік, просты гараджанін

Страницы: 1, 2, 3, 4


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.