реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

Іншае.

Of yore – даўным-даўно

Sword of lath – драўляны меч

Countenance – твар

ennui – скука, тоска

bower – будуар

Gratulate = congratulate – вітаць, кланяцца

Perchance— магчыма

Covin-tree – дрэва, пад якім сустракаліся члены клана ці баявога саюза ( ад слова covin – дагавор, саюз)

Hanap – кубак, чаша

Runlet – невялічкая бочачка віна

Venery – паляванне

Gloire = glory – слава

To shroud amongst – хавацца

A cubit – старажытная мера даўжыні, роўная паўметру

Brach, brachet – сабака жаночага роду, сучка


Раздзел 4. Асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота на прыкладзе переклада Л. Забалоцкай


Пераклады з англамоўнай літаратуры на беларускую мову пачаліся нядаўна, і калі традыцыя перакладу з англійскай мова на іншыя мовы сягае ў далёкія стагоддзі, то беларусы зацікавіліся англамоўнай літаратурай толькі ў 1925 г., калі Юрка Гаўрук пераклаў адну з камедый Уільяма Шэкпіра. Пазней ён пераклаў прозу і паэзію англійскіх, амерыканскіх і аўстралійскіх аўтараў. З таго ж перыяду мы павінны ўзгадаць і славутага Уладзіміра Дубоўку, аўтара перакладаў санетаў Шэкспіра і “Шыльёнскага вязня” Джоржа Байрана.

Пазней перакладаліся творы іншых англійскіх пісьменнікаў: Оскара Ўайлда, Роберта Стывенсана, Уільяма Моэма, Джорджа Оруэла, Грэма Грына, Джэймса Джойса. З амерыканскай літаратуры перакладаліся Ўільям Сараян, Карсан МакКалерс, Эрнэст Хэмінгуэй, Джон Стэйнбэк, Джон Байран. З аўстралійскіх аўтараў беларускія чытачы маглі прачытаць Кэтрын Прычард і Колін МакКалак.

Перакладаўся з англійскай мовы і Вальтэр Скот. На дадзены момант на беларускай мове былі выдадзены два раманы – “Квенцін Дорвард” у перакладзе М. Пазнякова і “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай.

Аб’екты гэтага раздзела – раман “Айвенга” у арыгінале і яго пераклад, выкананы Л. Забалоцкай.

Людміла Забалоцкая (сапр. Саламаха Людміла) нарадзілася ў горадзе Крычаў Магілеўскай вобласці ў сям'і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскую медыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974-1984 гг. – навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі.

Друкуецца з 1968 г. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989).

Так як раман перакладаўся для дзяцей і юнацтва і прызначаўся для школьных бібліятэк, найбольш складаныя часткі рамана былі апушчаны, а кніжныя і незразумелыя словы былі перакладзены сваімі простымі аналагамі.

Так, напрыклад, у наступным сказе перакладчыца апусціла вялікую яго частку і перадала змест вельмі лаканічна:

The situation of the inferior gentry, or franclins, as they were called, who, by the law and spirit of the English constitution, were entiteled to hold themselves independent of feudal tyranny, became now unusually precarious.

Надзвычайна нетрывалым зрабіўся на той час стан дробна-маёнткавых дваран, ці, як іх тады называлі, франклінаў.

На мой погляд у гэтым сказе адлюстравана важная гістарычная інфармацыя, якую нельга было апускаць – тое, што па закону франкліны і дробна-маёнткавыя дваране былі незалежнымі ад феадальнай тыраніі. І тое, што, нават, негледзячы на закон, іх палажэнне зрабілася нетрывалым адлюстроўвае ўсю пераблытанасць таго часу.

Слова gentry было перакладзена апісальна, як дробна-маёнткавыя дваране. Канечне гэты пераклад гучыць лепш для беларускага вуха, чым джэнтры. Але я сустракала і даслоўны пераклад гэтага слова ў рускамоўных перакладах некаторых англійскіх пісьменнікаў.

Наступны сказ содержіть гістарызм hauberк – кальчуга, які не прадстаўляе цяжкасцей для перакладу, так як яго значэнне можна знайсці ў слоўніках.

It was put on by slipping it over the head and shoulders, in the manner of a modern shirt, or ancient hauberk.

Куртка апраналася праз галоў як нашы кашулі ці старадаўняя кальчуга.

У гэтым сказе таксама ёсць старажытнае слова script – сумка. Яно ўжо не ўжываецца ў сучаснай англійскай мове, на замену яму прыйшлі другія назвы. У беларускай мове яго эквівалентам магло бы быць слова сума.

…to one side of which was attached a sort of script, and to the other a ram’s horn, accoutred with a mouthpiece, for the purpose of blowing.

Да гэтага пояса была падвешана з аднаго боку сумка, з другога – баранавы рог з дудачкай.

Слова thrall – прыгонны, раб трапляецца ў сучаснай англійскай мове вельмі рэдка, у асноўным у паэтычных творах.

Gurth, the son of Beowulph, is the born thrall of cedric of rotherwood.

Гурт, сын Беавульфа, прыроджаны раб седрыка Ротэрвудскага.

У гэтым сказе перакладчыца выкарыстала метад кампрэсіі і скараціла доўгія англійскія канструкцыі. Таксама яна пераклала слова jester вельмі дакладным беларускім адпаведнікам.

It was to this part of the cap that the bells were attached; which circumstance, as well as the shape of his head-dress, and hiss own half-crazed, half-cunning expression of countenance, sufficiently pointed him out as belonging to the race of domestic clowns or jesters, maintained in the houses of the wealthy, to help away the tedium of those lingering hours which they were obliged to spend within doors.

Па гэтай шапцы, а таксама па прыдуркаватаму і на той жа час хітраму выразу твара вамбы можна было здагадацца, што ён адзін з тых блазнаў, якіх багатыя людзі трымалі ў сваіх дамах дзеля пацехі ў часіны сумоты і гультайства.

У англійскай мове словы serf і bondsman з’яўляюцца сінонімамі. Гэта гістарызмы, якія абазначаюць прыгонных, якія былі замацаваны за пэўным зямельным надзелам і перадаваліся разам з ім пры продажы. У беларускай мове няма два такіх адпаведніка, таму слова раб з’яўляецца добрым перакладам.

…that of the serf, or bondsman, was sad and sullen.

Твар раба ці прыгоннага быў панурым і сумным.

У гэтым сказе пісьменнік ужывае старажытную форму слова no – naу. Так як у беларускай мове няма дакладнага адпаведніка, перакладчыца ўжывае простанародную мову для перадачы мовы прыгонных. Далей словы олдэрмэн , окс, і беф перакладзены транслітарацыяй, так як яны маюць рознае паходжанне – саксонскае і нарманскае. Яны адрозніваюцца адзін ад аднаго ў англійскай мове, але ў беларускай мове ім адпавядае толькі адно значэнне – бык. Але ўсё ж такі трэба даць каментар да слова Alderman, так як гэта гістарычная рэалія, вядомая вузкаму колу чытачоў.

Nay, I can tell you more’, said Wamba in the same tone: ‘there is old Alderman Ox continues to hold his saxon epithet while he is under the charge of serfs and bondsmen such as thou, but becomes Beef, a fiery French gallant, when he arrives before the worshipful jaws that are destined to consume him.

-- А ты паслухай, што я табе скажу яшчэ, -- працягваў Вамба ў тым жа духу. – вось, напрыклад, стары наш олдэрмэн бык: пакуль яго пасвяць такія рабы, як ты, ён працягвае насіць сваю саксонскуюмянушкуокс”, калі ж ён апынаецца перад высакародным ротам, які закліканы яго пасмакаваць, ён робіцца палкім і прыязным французскім рыцарам Беф.

Перакладчыца замяніла старажытны выраў A murrain take thee! – каб цябе халера забрала! на слова замоўкні. Можа ў дадзеным кантэксце гэта і лепш адпавядае пастаўленым мэтам, бо кніга, як мы ўжо зазнычылі, арыентавана на юнацтва. Hark перакладзена адзіным магчымым спосабам – замоўкні.

‘A murrain take thee!’ rejoined the swineherd; ‘wilt thou talk of such things, while a terrible storm of thunder and lightning as raging withing a few miles of us? Hark, how the thunder rumbles!

-- Замоўкні! – перапыніў яго свінапас. – Ахвота табе гаварыць пра гэта, калі тут пад бокам ад нас узнялася жудасная навальніца з громам і маланкай. Паслухай, які грукат.

У сучаснай англійскай мове слову penthouse згодна з слоўнікамі адпавядае наступнае значэнне – кватэра на верхнім паверсе, прыстройка. Другія значэнні слова з цягам часу згубіліся. Перакладчыца апусціла дадзенае слова, але сэнс сказа не змяніўся.

His features might have been called good, had there not lurked under the penthouse of his eye that sly epicurean twinkle which indicated the cautious voluptuary.

Рысы твару яго былі б прыемнымі, калі б вочы не блішчэлі тым хітрым эпікурэйскім агенчыкам, які выдае асцярожнага сладастрасніка.

У наступным сказе сустракаюцца гістарызмы, прадметы ваеннага рамяства. Для іх перакладу не патрэбна абавязкова ўжываць спецыяльныя метады перакладу – іх значэнні ёсць у кожным слоўніку.

He rode, not a mule, like his campanion, but a strong hackney for the road, to save his gallant war horse, which a squire led behing, fully accoutred for battle, with a chamfron or plaited head-piece upon his head, having a short spike projecting from the front. On one side of the saddle hung a short battleaxe, richly inlaid with Damacean carving; on the other the rider’s plumed head-piece and hood of mail, with a long two-handed sword, used by the chivalry of the period.

Ехаў ён на моцным дарожным кані, напэўна таму, каб зберагчы сілы свайго высакароднага баявога каня, якога адзін са збраяносцаў вёў ззаду.

На кані было поўнае баявое ўзбраенне: з аднаго боку сядла вісеў кароткі бердыш з багатай дамаскай насечкай, з другога – упрыгожаны пер’ямі шлем гаспадара, яго каўпак з кальчугі і доўгі двухбаковавостры меч.

Тое ж датычыцца і гэтага сказа, вельмі простага для перакладу.

A second squire held aloft his master’s lance, from the extremity of which fluttered a small banderole, or streamer, bearind the cross of the same form with that embroidered upon his cloak.

Другі збраяносец вёз узнятую ўгору дзіду свайго гаспадара; на вастрыі дзіды развіваўся невялікі сцяг з выявай такога ж крыжа, які быў нашыты на плашчы.

Заключэнне

У сувязі з глабалізацыяй, а таксама развіццем новых галін навукі і прамысловасці ў лексіконе любога чалавека з’яўляюцца новыя словы і паняцці. Сучасны чалавек рухаецца наперад, у яго няма часу аглядвацца назад. У яго паяўляюцца іншыя ідэалы і імкненні, а прыгажость і рамантыка мінулых гадоў адыходзяць на задні план. Я лічу што, менавіта ў гэты час маральнай бядноты, як некаторыя людзі характарызуюць сучасную рэальнасць, вельмі важна часам звяртацца да мінулых гадоў.

Нішто не зможа замяніць мудрасць старажытных арабскіх казак, самабытнасць антычных міфаў, рамантыку сярэднявечча, прыгажосць і дасканаласць твораў Шэкспіра. Але чытаючы ўсё гэта на нашай роднай мове мы не задумваемся, што гэтым тоіцца цяжкая праца перакладчыка, гады і гады даследаванняў. Пераклад гістарычных рэалій – неад’емная частка шырокага і параўнальна мала вывучанага пытання аб гістарычным каларыце і яго перанясенні пры перакладзе.

Самым цяжкім з перакладаў на іншую мову з’яўляецца пераклад мастацкай літаратуры. Перакладчыка мастацкай літаратуры чакаюць дзве галоўныя цяжкасці – перадаць нацыянальна-культурны дух твора і стылістычныя асаблівасці арыгінала. У гэтай сувязі мы сутыкаемся з тэрмінам безэквівалентнай лексікі. Але яго можна прыняць з агаворкаю, бо шмат хто сцвярджае, што нават для самага неперакладаемага слова можна і трэба знайсці эквівалент, хаця і няпоўны. Тэрмін рэалія адносіццп толькі да слоў і словазлучэнняў, а гістарычны і нацыянальны каларыт можна перадавацьі іншымі сродкамі – фанетычнымі і сінтаксічнымі.

Крыніцы гістарычнай і архаізаванай лексікі вельмі шырокія. Гэта народная паэтычная творчасць; помнікі гісторыі і грамадзянскай думкі; выказванні выбітых дзеячоў навукі, мастацтва і літаратуры і, нарэшце, літаратурныя творы, у якіх адлюстроўваецца дух народа ў пэўную гістарычную эпоху.

Пры аналізе твора перш-наперш мы вылучаем гістарычныя тэмы, пасля пастулаты, што выказваюцца аўтарам або яго героямі і, нарэшце, канцэпты для той ці іншай тэмы і сродкі іх выяўлення. У перакладзе шукаем эквіваленты, аналізуем іх з пункту гледжання зместу і структуры і вызначаем ступень іх адпаведнасці. На аснове ўсіх сабраных канцэптаў ствараецца беларускамоўная карціна пэўнай гістарычнай эпохі.

У дадзенай дыпломнай рабоце былі прааналізаваны гістарычныя раманы Вальтэра Скота “Айвенга” і “Квенцін Дорвард”. Працаваць з імі было вельмі цікава, так яны з’яўляэцца невычэрпнай крыніцай старажытных слоў і рэалій. Кожны твор Скота прысвячаецца пэўнай гістарычнай эпохе і мае свой непаўторны характар. Раманы Скота багатыя на апісанні. Апісваюцца норавы, палацы, знешнасць герояў, адзенне. Дзякуючы гэтаму, мы як быццам пераносімся ў тыя далёкія рамантычныя часіны.

Мова пісьменніка вылучаецца непараўнальным багаццем: ён ужывае як вытанчаную – і, трэба зазначыць, часамі мудрагелістую – мову высакародных прадстаўнікоў грамадзянства, так і простую мову сялянства і прыгонных, багатую на прыказкі і прымаўкі. Акрамя таго ў кожным творы прысутнічае дух народа, яго нацыянальныя асаблівасці, якія выражаюцца ў імёнах, мове і паводзінах герояў, рэаліях краіны. А трэба перадаць тую непаўторнасць кожнага з іх, што закладзена ў радках і паміж імі. Складаная спава нават для кваліфікаванага перакладчыка.

Таксама ў сваёй дыпломнай рабоце я выкарыстоўвала беларускамоўны варыянт рамана “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай. Я прааналізавала арыгінал і пераклад і прыйшла да наступных вывадаў: кніга была перакладзена добра, перакладчыца ўжывала дакладныя адпаведнікі, але часамі, па маему меркаванню, яна апускала даволі вялікія кавалкі сказаў. І нават цэлыя сказы, а гэтага рабіць нельга, так як іншы раз сэнс і дадатковая інфармацыя, якая раскрывае змест паўней, губляюцца.

Пераклад – складаны, комплексны працэс, які патрабуе шырокіх фонавых ведаў, таленту, працавітасці і ўжывання шматлікіх дапаможнікаў. Ні дня без радка – дэвіз, каторы кожны перакладчык павінен трымаць у галаве.


Спіс літаратуры


1. Виноградов В.С. Введение в переводоведение / В.С. Виноградов. – Москва: ИОСО РАО, 2001. – 137 – 149 с.

2. Виноградов В.С. Перевод. Общие и лексические вопросы / В.С. Виноградов. – Москва: 2002. – 43 с.

3. Булыко А. Н. Большой универсальный белоруско – русский, русско – белорусский словарь / А.Н. Булыко, Н.В. Полещук. – Минск: Попурри, 2008

4. Рагойша В. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. – Мінск: Белнавука, 2004. – 86 – 87 с.

5.Пашкоў Г.П. Вальтэр Скот / Г.П. Пашкоў// Беларус. Энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 12. – С. 357 – 358

6. Влахов С.И. Непереводимое в переводе / С.И. Влахов, С.П. Флорин. – Москва: Р. Валент, 2006. – с. 79

7. Таболіч А. Таямніцы мастацкага перакладу / А. Таболіч. – Мінск: Беларускі кнігабзор, 2004. – с. 7, 112

8. Атраховіч К.К. Русско – белорусскій словарь / К.К. Атраховіч. – Мінск, 1991

9. Scott W. Ivanhoe / W. Scott. – Penguin books, 2002

10. Scott W. Quentin Durward / W. Scott. – Москва, Foreign language publishing, 1962.

11. Забалоцкая Л. Айвенга / Л. Забалоцкая. Мінск, 1999


Творчая частка (пераклад)


Мой кузэн Роберт Парыжскі.

Ўважліаыя назіральнікі за жыццём расліннага света ведаюць, што калі ўзяць прышчэпку ад старога дрэва, то яна будзе выглядаць як малады адростак, але на самой справе яна ўжо дасягнула той жа ступені сталасці і нават струхлення, як і тое дрэва, з якога яна была ўзята. Менавіта па гэтай прычыне, гавораць, вялікая колькасць дрэваў пэўнай пароды, якія атрымалі жыццёвыя силы ад аднаго ствала, засыхаюць адначасова, не спасобныя перажыць дрэва-маці.

Такім жа чынам, магутныя гэтага свету спрабуюць вялізарным напружанем сіл перанасіць вялікія гарады, краіны, а таксама культуру, лічачы, што гэта забяспечыць новае пасяленне багаццем, высакароднасцю, а таксама цудоўнымі ўпрыгожваннямі старога горада, які яны жадаюць узнавіць. І ў той жа час яны спадзяюцца распачаць новую эпоху з часу аднаўлення сталіцы, якая будзе па іх думках не толькі такой жа даўгавечнай і вялікаснай, як і яе папярэдніца, але нават зацямніць яе сваёй юнацкай славай. Але ў прыроды ёсць свае законы, і яны, як здаецца, аднолькава прыгодныя, як да грамадзянскага жыцця, так і да расліннай сістэмы. Існуе, як відаць, агульнае правіла, якое гаворыць, што тое, чаму прызначана доўгае жыцце, павінна развівацца павольна і паступова. А ўсялякая спроба, нават самая грандыёзная, увасобіць у жыцце адным махам план, на ажыцяўленне якога патрабуюцца стагоддзі, асуджана з самага пачатка на дачаснае разбурэнне. Так, у адной прыгожай казцы усхода дэрвіш растлумачвае султану, якім чынам ён здолеў вырасціць такія цудоўныя дрэвы, паміж якіх яны прагульваліся, што для гэтага ён спачатку клапаціўся аб маленькіх парастках. Гордасць уладара была абражана, калі ён падумаў, што гэтыя плантацыя, узрошчаная так няхітра, набіраліся сіл ад кожнага прамяня сонца, а яго асабістыя знясіленыя кедры, вырваныя з роднай зямлі гвалтам, апусцілі сваі велічныя галовы ў даліне Орэца.

Наколькі я ведаю, усе людзі, якія маюць густ, а некаторыя з іх пабывалі ў Канстанцінопалі некаторы час таму, згаджаюцца паміж сабою, што калі б яны мелі магчымасць агледзець увесь свет і выбраць сталіцу сусветнай імперыі, то ўсе яны выбралі б Канстанцінопаль, як месца дзе разам суіснуюць прыгажосць, багацце, бяспечнасць і велічнасць. І ўсе ж такі не гледзячы на перавагі размяшчэння і клімата, а таксама на архітэктурнае хараство цэркваў і палацаў, мармур і скарбніцы, поўныя золата, венцаносны заснавацель напэўна сам зразумеў, што хоць ён і мог распараджацца ўсім гэтым багаццем па свайму жаданню, але толькі чалавечы розум, талент, развіты старажытным народам да вышэйшай спупені, можа стварыць гэтыя шэдэўры мастацтва і літаратуры, якія на працягу вякоў здзіўляюць і ўражваюць людзей.

Імператар мог мець дастаткова ўлады, каб вывезці статуі і рэлігіёзныя сімвалы з заваяваных ім гарадоў і ўпрыгожыць імі сваю новую сталіцу, але людзі, стварыўшыя гэтыя выдатныя творы, а таксама тыя, магчыма не менш паважаныя, хто іх апісваў у паэзіі, музыцы і жывапісе, перасталі існаваць. Гэта нацыя, хоць яшчэ і самая цывілізаваная ў свеце, ужо мінула тую ступень развіцця, калі прага заслужанай славы і прызнання з’яўлялася адзінай альбо асноўнай прычынай працы гісторыка ці паэта, мастака ці скульптара. Прынятая ў краіне рабалепная і дэспатычная канстытуцыя даўным-даўно знішчыла той грамадзянскі дух, які ажыўляў свабодную гісторыю Рыма, пакідаючы толькі нязначныя ўспаміны, і зусім не пакідала жадання пярэчыць ёй.

Калі гаварыць аб Канстанцінопалі, як аб жывой істоце, то каб ён і здолеў адрадзіць сваю новую метраполію, пераняўшы жыццёва важныя і жыватворныя прынцыпы старога Рыма, то ўсё роўна ён ужо не здолеў бы распаліць гэтую іскру свабоды, як і Рым не здолеў бы патушыць яе.

У адным значным пытанні становішча сталіцы Канстанцінопаля абсалютна памянялася, і памянялася да лепшага. Свет прыняў Хрысціянства, і адрынуўшы языцкія законы, збавіўся ад пазорнага гнёту прымхаў.

Не існуе ні малейшага сумнення, што лепшая вера прынесла свае натуральныя і жаданыя плады для грамадзянства, размягчыўшы сэрдцы і ўтаймаваўшы страсці народа. Але хоць многія і прынялі новую веру пакорліва, былі і тыя, хто высакамерна трактаваў святое пісанне на свой асабісты манер, а некаторыя, нават, не ўпускалі магчымасці зрабіць рэлігіёзны сан інструментам для дасягнення часовай улады.

Такім чынам у той крытычны момант атрымалася, што вынікі гэтых змяненняў у рэлігіёзным жыцці краіны, хоць і хутка прынеслі плады, а таксама пасеялі мноства добрага насення, якому яшчэ было наканавана вырасці, не змаглі ў чацвертым стагоддзі дасягнуць таго уплыву, які апісваўся ў тых вучэннях, што людзі чыталі.

Нават запазычаная раскоша, на аснове якой Канстанцінопаль быў пабудаваны, несла на сабе адціск зашчаснага завядання. Перавезшы ў сваю сталіцу антычныя статуі, карціны, абяліскі і творы мастацтва, высакародны заснавальнік даказаў, што ў яго час ужо не было геніяў, здольных стварыць падобнае. Імператр, па загаду каторага свет і асабліва Рым былі абрабаваны, каб упрыгожыць Канстанцінопаль, можа быць параўнаным да распуснага юнака, які выкрадвае ўпрыгожванні матулі, каб потым падарыць іх сваёй легкадумнай палюбоўніцы, і на якой гэтыя ўпрыгожванні будуць выглядаць недарэчы.

Ужо ў 324 годзе, калі Канстанцінопаль толькі ператварыўся са сціплай Візантыі ў раскошную імператарскую сталіцу, ня гледзячы на яго вывезенае з другіх краін хараство, з самога свайго нараджэння, як мы ўжо адзначылі, насіў адбітак хуткага змарнення – выкліканага ўнутранымі прычынамі – якім быў адзначаны і увесь цывілізаваны свет, у тую пару абмежаваны тэрыторыяй Рымскай імперыі. І патрабавалася толькі некалькі стагоддзяў на здзейсненне гэтых прадвесцяў заняпада.

У 1080 годзе Аляксей Комнін узайшоў на імператарскі прастол, і такім чынам быў абвешчаным уладаром Канстанцінопаля, усіх валасцей і падуласных тэрыторый. Але спакойным жыццё магло быць толькі ў самім Канстанцінопалі – за яго межамі землі пастаянна цярпелі набегі скіфаў і венграў. Можна зрабіць меркаванне, што адыходзіць далёка ад Канстанцінопаля было небяспечна. Нам вядома, што імператрыца Пульхерыя пабудавала царкву святой Дзевы Марыі як мага далей ад гарадскіх варотаў, каб варожыя крыкі варвараў не перабівалі здейснення рэлігіёзных абрадаў, па той жа прычыне кіруючы імператар пабудаваў сабе палац у тым жа раёне.

Аляксей Комін адносіўся да таго тыпу самадзержцаў, хто хучэй карыстаўся вынікамі багацця і магутнасці сваіх прашчураў, чым тымі нязначнымі астаткамі, якія перайшлі да маладога пакалення. Хоць ён і лічыўся імператарам, але на самой справе ён нагадваў напалову здохлага каня, які ўжо не мае сіл карыстацца сваімі нагамі, і над якім кружацца вароны і ястрабы. Такім жа чынам, ён ужо не мог кіраваць раздробленымі правінцыямі імперыі.

Розныя ворагі атакавалі імперыю з розных бакоў, некаторыя з іх дабіваліся поспехаў, іншыя былі не настолькі шчаслівымі. Для шматлікіх народаў, з каторымі ён быў у варожых адносінах, будзь то франкі з захаду, туркаі наступаючыя з усходу, вялізарныя колькасцяі полаўцаў і скіфаў выпускаючых цьму стрэлаў з поўначы, сарацыны, ці плямёнаў на каторыя яны былі падзеляны, выхадцы з поўдня – для ўсіх грэчаская імперыя была спакусай. Кожны з гэтых народаў меў свае ўласныя метады вядзення вайны, а таксама свае баявыя манёўры. Але няшчсныя людзі грэчаскай імперыі, ці рымляне, як іх тады яшчэ называлі, былі самымі слабымі, няўмелымі і баязлівымі, каго толькі можна было ўявіць на полі бітвы. Імператар лічыў сябе шчаслівым, калі яму ўдавалася вясці абараняльную вайну па прынцыпу процівавагі, выкарыстоўвая скіфаў, каб абараніцца ад туркаў, ці выкарыстоувая і тых і другіх, каб адкінуць назад лютых франкаў, каторых Пётр Пустэльнік у часы Аляксея канчаткова развар’яціў ідэяй крыжацкіх паходаў.

Страницы: 1, 2, 3, 4


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.