реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Беларуская мова

Мяккі знак пішацца:

а) у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

б) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь);

в) у часціцы -сьці ў займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, якісьці, дзесьці, кудысьці.

Мяккі знак не пішацца:

а) паміж падоўжанымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе, калоссе;

б) перад мяккім [в']: цвёрда, дзверы, чацвёрты, мядзведзь (але: ледзьве);

в) у словах меншы (менш), іншы (але: большы (больш);

г) на канцы слова пасля літар б, п, м, ф: голуб, стэп, сем, верф.


 Дзінькнуць і дзынкнуць, крыльца і крылца

Практыкаванне 12. Спішыце, дзе трэба, устаўце мяккі знак.

Ціхен..кі, ціхен..ка, увас..мярых, мен..шы, дзес..ці, творчас..ць, прайс..ці, снежан..скі, шэсц..сот, чэрвен..скі, разан..скі, чамус..ці, соцен..ка, дз..веры, ледз..ве, с..мешны, людз..мі, сядз..це, лёген..ка, ліпен..скі, аген..чык, чац..вёрты, фантан..чык, дзевяц..сот, стан..це, дзец..мі, кудыс..ці, радас..ці, час..цей, будз..це, дз..ве, студзен..скі, здарэн..не, здол..нас..ць, камус..ці, астрахан..скі.

Р а з д з я л я л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц перад галоснымі е, ё, ю, я, і:

а) у словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, дасье, мільён, мільярд, трыльён, Сеньі, канферансье, мадзьяр, парцьеры;


 Булён, нюанс


б) ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на -ій, перад суфіксальным -еў-, (-ев-): Васільеў, Васільевіч, Вітальевіч, Генадзьевіч;

в) у словах Ілья, Касьян, Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільінічна, Касьянавіч, Ульянаў, лье, разалье, льецца, налью, пералье;

А п о с т р а ф пішацца перад галоснымі е, ё, ю, я і націскным і:

а) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычны: аб’явіць, пад’езд, аб’інець, аб’ём, раз’юшаны, аб’ект, ад’ютант, кан’юнктура;

б) у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, л, н, с, дз, ц: інтэрв’ю, куп’істы, сям’я, надвор’е;

в) у складаных словах пасля двух-, трох-, чатырох-: двух-ярусны, трох-ярусны;

Заўвага. Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: здароўе, салаўі, шчаўе.

Практыкаванне 13. Запішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.

Миллион, мышь, отрежьте, объездить, Соловьев, триллион, курьезный, трехъярусный, здоровье, объективный, серьезный, батальон, пьеса, подъезд, объездной, компьютер, шампиньон, соловьи, сеньор, рельеф, объем, ателье, объявление, налью, Мольер, твердый, зверь, ночь, щелочь, несешь, нянчить, меньше, субъективный, курьер, пьеса, пиявка, Геннадьевич, семьянин, взморье.

§ 9. Правапіс некаторых прыставак

1. Прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, перад- пішуцца нязменна і перад літарамі, якія абазначаюць звонкія зычныя, і перад літарамі, якія абазначаюць глухія зычныя: падняць, падказаць, адрэзаць, адкапаць, абгаварыць, абхадзіць, надламіць. На стыку прыстаўкі і кораня зычныя б, д могуць падвойвацца: аббегчы, аддаць.

2. Калі корань слова пачынаецца збегам зычных, пасля прыставак на зычны паяўляецца беглы гук [а]: падабраць, разаслаць, абагнаць, надарваць, адагрэць, сабраць, саскочыць, сагнуць.

Заўвага. Пада-, раза-, аба-, са-, нада-, ада- – фанетычныя варыянты прыставак пад-, раз-, аб-, с-, над-, ад-.

3. Прыстаўкі, якія заканчваюцца на з-, с-, пішуцца так, як чуюцца: перад звонкімі – з (зможа, узнесці, раздаць), перад глухімі – с (счарнець, ускочыць, бясшумны).

На стыку прыстаўкі і кораня зычны з або с можа падвойвацца: бяззбройны, бясспрэчны, рассейваць, раззлавацца. У некаторых словах адбылося зліццё гукаў на стыку прыстаўкі і кораня; у такім выпадку пішацца адна літара с: расада, расаднік, расадны; расол, расольнік, расольны; ростань.

Калі прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч, спалучэнне сч на пісьме перадаецца нязменна: расчыніць, расчапіць (кручкі), усчынаць, счышчаць, счапіць, бесчалавечна, расчышчаць, счарніць. Ад такіх слоў трэба адрозніваць словы, у якіх корань пачынаецца спалучэннем шч: расшчапіць (палена), прышчапіць, расшчодрыцца, абшчапіць, сашчаміць.

Заўвага. У словах шчасце, шчаслівы, рошчына, нашчадак, нішчымны, нішчымніца гістарычна замацавалася фанетычнае напісанне шч.

4. Пішуцца нязменна запазычаныя прыстаўкі анты-, дэ-, рэ, ультра- і інш.: антываенны, антымілітарысцкі, дэмабілізацыя, рэканструкцыя, ультралевы.

Практыкаванне 14. Утварыце з дапамогай прыставак словы. Запішыце і растлумачце правапіс прыставак.

У з о р. Дапамога – бездапаможны.

Без- (бяз-, бес-, бяс-): край, надзея, абарона, імя, месяц, памылка, поспех, крыўда, канец, снег, шум;

з- (за-, с-, са-): пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, браць, гнаць, бегчы, скрабці, ставіць, жаць, касіць, дзівіцца, грузіць, кінуць, пісаць;

раз- (рас-, раза-): пускаць, весці, слаць, пілаваць, плесці, грэць, гнуць, кідаць, ганяць, капаць, казаць, ламаць.

Практыкаванне 15. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс прыставак.

1. 3 у..лесся, з пасекі, несла смалой-жывіцай і ра..сцеленым па сіўцы лёнам. 2. Я ляжаў і глядзеў у бя..донны, бя..межны блакіт неба. 3. Ра...пагоджвалася, вецер раз..гнаў хмары, праз іх прасвечваліся дзе-нідзе зоры. 4. Завішнюк у..помніў Жэньку. Вясёлую, з ра..сыпанымі па плячах валасамі. 5. Грозны і бя..мерны акіянскі гул. 6. Ты заўсёды нам сніўся, бя..крайні сусвет. 7. Зялёны луг, як скінуць вокам, абрусам пышным і шырокім абапал Нёмна ра..сцілаўся. 8. Так у бя..смерце, з веку ў век, ідзе рабочы чалавек. 9. І золкі золак на Пцічы мяне туды заўсёды кліча, дзе ра..цвітаюць касачы. 10. Апошні раз ра..ступіўся лес, і перад вачамі настаўніка ра..крылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. 11. Першы трактар наш выходзіў на бя..концае бя..межжа і на полі нішчыў межы. 12. I па нейкай тут прычыне, нібы ў..плыўшы з глыбіні, сон у..помніўся дзяўчыне. 13. Промні, як блішчастыя іголкі, ра..сыпае сонца па зямлі. 14. Пажоўклы мох бя..шумна п'е ваду. 15. Са смерцю бацькі ад усіх нас, яго дзяцей, адышло нешта вельмі дарагое, адышло бе..зваротна. 16. Дзверы гасцініцы раптам ра..чыніліся – перада мною стаяў знаёмы мне змалку высокі, трохі с..гнуты гадамі чалавек. 17. Люблю ўсе колеры жыцця: калі ў..міхаецца дзіця, калі, як маладосці сны, прыхо-дзяць галасы вясны. 18. Паходная песня з акопа ў..тавала, вяла на вышыні па вёрстах крутых. 19. Між снегам і сонцам полем бя..концым насустрач ветру дзяўчына ідзе.

§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах

10.1 У суфіксах назоўнікаў:

а) калі пры скланенні назоўніка галосная ў суфіксе выпадае, то пішацца -ак-, калі не выпадае, – -ык- (-чык-), -ік- (-нік-): замочак – замочка, лужочак – лужочка; ключык – ключыка, домік – доміка;

б) -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках, утвораных ад слоў на -іц-а (-ыц-а): паліца – палічка, сястрыца – сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца -ечк-, (-ачк-): дзядзька – дзядзечка, Маня – Манечка, Коля – Колечка, кошка – кошачка.

Практыкаванне 16. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, абазначце суфіксы.

Кніж..чка, нож..к, руч..чка, матылёч..к, бабул..чка, Ван..чка, дубоч..к, стажоч..к, рукав..чка, Валодз..чка, званоч..к, вяргін..чка, Саш..чка, стуж..чка, зайч..к, Наташ..чка, трав..чка, вожыч..к, гузіч..к, узгорач..к, Тон..чка.


10.2 У суфіксах прыналежных прыметнікаў:

у суфіксах -еў-, -аў-, -оў-, -ёў- пішуцца літары е, а, о, ё ў адпаведнасці з правіламі правапісу галосных (гл.§ 1): дзядулеў, татулеў, Антосеў, Пецеў, братаў, мужаў, Рыгораў, Тамашоў, Васілёў.

Практыкаванне 17. Растлумачце правапіс ненаціскных галосных у суфіксах.

Алексееў, Ігнасёў, Міцева, Пецевы, князевы, Андрэевых, мядзведзеў, баброў, цесцеў, героеў, сланоў, Базылёў, Коласаў.

10.3 У суфіксах дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

а) суфіксальныя у, ю пішуцца ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў І спражэння[1]: піш-уць – пішучая, цягн-уць – цягнучы, лапоч-уць – лапочучы, рашаюць – рашаючая, пазыча-юць – пазычаючы; а, я – у ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў ІІ спражэння: гавораць – гаворачая, бачаць – бачачы, узыходзяць – узыходзячая, гоняць – гонячы.

б) дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксам -н-, якія ўтвараюцца ад асноў інфінітыва на а, я, захоўваюць гэтыя галосныя ва ўсіх формах: паказаць – паказаны, засеяць – засеяны, развеяць – развеяны.

Ва ўсіх астатніх выпадках пішацца -ен-[2]: купіць – куплены білет.

Практыкаванне 18. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Складзіце сказы з 4 словазлучэннямі (на выбар).

Акрыл..ны перамогай, праве..ная грэчка, закле..нае акно, запавол..ная хада, мурав..ны склеп, падкле..ны ліст, пасе..нае жыта, перагародж..ная сцежка, заспако..ны чалавек, занядб..ны сад, разліне..ны сшытак, разве..ныя мары, расшчэпл..нае дрэва, накормл..ны кот, устрывож..ны звер, напо..ны водарам.

Практыкаванне 19. Ад дадзеных словазлучэнняў утварыце дзеепрыметнікі; складзіце словазлучэнні “назоўнік + дзеепрыметнік”, запішыце іх. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеепрыметнікаў.

У з о р. Прачытаць (кніга) – прачытаная кніга, прывезці (дровы) – прывезеныя дровы.

Дагледзець (сад), загаіць (рана), зберагчы (скарб), вызваліць (зямля), схіліць (галіны), сказаць (словы), збудаваць (дом), запрэгчы (конь), асвятліць (горад), пачарнець (пні), пажаўцець (лісце), зжаць (жыта), збялець (твар), пашыць (адзенне), пасівець (валасы), выцерці (падлога), прыціхнуць (бяроза), стаміцца (чалавек), сагнуць (цвік), раскрыць (вокны), пасінець (далячынь), заслаць (ложак), зарасці (сцежка), паваліць (дрэва), абудзіць (прасторы), звезці (сена).

Практыкаванне 20. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі, запішыце словазлучэнні, вызначце суфіксы дзеепрыслоўяў.

У з о р . Косіць траву – косячы траву, радуюцца сустрэчы –- радуючыся сустрэчы, зрабіў справу – зрабіўшы справу[3].

Пад'язджаюць да лесу, гаворыць з братам, апранае паліто, залівае святлом, глядзяць убок, хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песні, сцелецца нізам, дружна смяюцца, выходзіць з двара, абараняюць Радзіму, мінае нас;

напрацаваліся за дзень, сустрэў сябра, раскінулі галлё, апранула паліто, разгарнуў паперку, узышлі на пагорак, дапісаў ліст.


§ 11. Правапіс галосных у некаторых канчатках


11.1 Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў залежыць ад характару асновы. У месным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 1-га і 2-га скланенняў маюць канчаткі:

е – пры цвёрдай аснове: у краіне, на дубе, у лесе;

і пры мяккай аснове: у лазні, на полі, на кані;

ы – пры зацвярдзелай аснове: на працы, на трактары, у шалашы[4].

Заўвага. Адрознівайце напісанне слоў на дварэ (‛не ў хаце’) і на двары (‛каля будынка’): На дварэ холадна. – На двары валяліся паколатыя дровы.

Практыкаванне 21. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.

Жняя, душа, ружа, зямля, гара, бой, хвоя, вышыня, сцежка, акно, агонь, рой, туман, лес, калідор, дом, пакой, канец, праспект, тэлефон, верасень, цела, насенне, палец, сад, край, стол, май, кут, мароз, хлеб, каменне, песня, асфальт, старшыня, суддзя, кніга, мора.


11.2 Напісанне ненаціскных склонавых канчаткаў прыметнікаў лягчэй за ўсё праверыць па пытаннях. Прааналізуйце табліцу, дзе даюцца канчаткі прыметнікаў з мяккай асновай.


Склон

Пытанні

Прыклады

Н.

які? якая? якое?

вялікі дом летняя ноч сіняе неба

Р.

якога? якой?

вялікага дома летняй ночы сіняга неба

Д.

якому? якой?

вялікаму дому летняй ночы сіняму небу

Т.

якім? якой?

вялікім домам летняй ноччу сінім небам

М.

(аб) якім? якой?

(аб) вялікім доме (аб) летняй ночы (у) сінім небе

 

Заўвага. Правапіс канчаткаў прыметнікаў у форме вінавальнага склону залежыць ад таго, да якога назоўніка ён дапасуецца (адушаўлёнага ці наадушаўлёнага): вялікі дом вялікага чалавека.

Прыметнікі множнага ліку ў назоўным склоне маюць канчаткі -ія, -ыя (якія?): вялікія, летнія, прыгожыя, вясёлыя.

Практыкаванне 22. Дапішыце канчаткі прыметнікаў.

Бесклапотн.. сініцы, пах асенн.. лесу, леташн.. лісце, чырвон.. сыраежкі, гнутк.. лісічкі, трапятк.. ластаўкі, малюнкі асенн.. прыроды, сярэдн.. росту чалавек, вясёл.. агеньчыкі, стройн.. сосны, шум зялён.. прыбою, у сін.. хустцы, доўг.. ноччу, у бязмежн.. небе, шчыр.. душой, крытычн.. розум, ясн.. надвор'е, позн.. кветкай, ля цёпл.. матчын.. шчакі, маленьк.. хвалькі, спакойн.. і разважлів.. чалавек.


§ 12. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

12.1 Праз злучок пішуцца прыслоўі:

а) з прыстаўкай абы- ці суфіксам -небудзь: абы-як, абы-куды, абы-дзе; як-небудзь, куды-небудзь, дзе-небудзь;

б) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова (з прыстаўкай або без яе): ціха-ціха, дзе-нідзе, мала-памалу, раз-пораз, ледзь-ледзь. Але: час ад часу, адзін на адзін і іншыя ўстойлівыя выразы;

в) з прыстаўкай па-:

1.                 на -ому, -аму, -яму, -му: па-старому, па-сучаснаму, па-новаму, па-летняму, па-мойму;

2.                 на -ску, -цку, а таксама : па-беларуску, па-брацку, па-дзіцячы, па-воўчы, па-мядзвежы;

3.                 утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-чацвёртае.

Прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што, сама, свое, пішуцца разам: штодзень, штоночы, штомесяц, штолета, таксама, тамсама, своечасова, своеасабліва. (Параўн.: толькі што, пакуль што).

сям-там, там-сям, туды-сюды

12.2 Усе астатнія прыслоўі пішуцца разам: ушчэнт, упершыню, звечара, узімку, мімаволі, направа, знізу, увачавідкі, дагэтуль, напярэдадні, неўзабаве, спрадвеку, паасобку, залетась, здаўна, навідавоку, напавер, наўздагон, неўпрыкмет, пазаўчора, спадыспаду, падыспадам, пароўну, уголас, уразнабой, урэшце, упоперак, спачатку і інш.

Практыкаванне 23. Растлумачце напісанне прыслоўяў.

Дапамагчы па-суседску, ісці паціху, зрабіць па-мойму, глянуць спадылба, разбураны дашчэнту, заклеены крыж-накрыж, убачыць ўпершыню, па-дамашняму ўтульна, падзяліць пароўну, наадрэз адмовіць, дзе-небудзь прысесці, паглядзець уніз, падоўгу не бачыцца, разысціся па-добраму, назаўжды ўдзячны, зрабіць абы-як, час ад часу ўспамінаць, адказаць па-беларуску, глянуць налева.

12.3 Ад прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна. Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Параўнайце:

вярнуўся дахаты – падышлі да хаты (каго?) Петруся;

звярнулі ўбок – ішлі ў бок (чаго?) рэчкі;

сустрэліся ўдзеньу дзень (які?) асенні.

Некаторыя спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі вельмі блізкія да прыслоўяў, аднак пішуцца асобна. Іх напісанне трэба запомніць.

разбору                зарэзу                   хаду                      налёту

без     упынку        да      ўпаду          на     ляту           з        разбегу

толку                             адвалу                  памяць                 ходу

                   адзіночку                                 ў меру                            віду

           у       абхват                           не      пад сілу                на     жаль

                   абдымкі                                  да смеху                         дзіва

без дай прычыны, пад вечар, усё роўна, усё адно, як след, але: якраз


Практыкаванне 24. Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне слоў разам або асобна.

І. Бегчы (на) уздагон, выцерці (на) суха, вывучыць (на) памяць, рабіць (па) новаму, ісці (па) ціху, (з) лёгку стаміцца, рабіць (як) след, азірацца (раз) пораз, схапіць (на) ляту, (па) дзіцячы непасрэдна, замяло (на) глуха, запомніць (на) заўсёды, (на) дзіва прыгожы, (па) летняму цёпла, паспець (як) раз на вячэру, бегчы (без) аглядкі, ліў (без) перастанку, (на) пярэдадні свята, крыкнуў (на) хаду, палюбіў (з) малку, ляжала (у) поперак, павярнуў (у) лева, бачыць (далёка) далёка, (па) мужчынску стрымана.

II. 1. Хмызняк паварочваў (у) бок, нават тpoxi кудысьці (на) зад. 2. Усе прыкметна спяшаліся, i, як Ляўчук (не) узабаве заўважыў, усе (на) сустрач яму, некуды (у) бок вакзала. 8. Дым (па) волі папоўз (у) гару. 4. Выехаць (на) зад (ад) разу не ўдалося: вагон маглі прычапіць (на) заўтра, дый то (пад) вечар. 5. Горы тут сыходзіліся (у) шчыльную. 6. (На) перадзе было цixa, недзе (з) воддаль (па) начному прыцішана скрыпеў драч. 7. Васіль быў чалавек (на) дзіва ўраўнаважаны i (па) вайсковаму спакойны. 8. Колькі б нам за жар-птушкаю (у) след нi ганяцца, а (усе) роўна прыблудзім (на) зад у сяло. 9. Мяне лёгка было зачапіць без (дай) прычыны. 10. (3) ранку неба было чыстае i яснае, яснасць стаяла доўга (у) дзень, але (пад) вечар проста (у) вачавідкі пачыналі пухнуць хмары. 11. Звярнуўшы (на) бок, яна прыпыняецца (як) раз на той ручаіне. 12. (У) рэшце я (па) ціху абагнаў Васіля. 13. Данік заплакаў не (у) голас, а (па) мужчынску цixa.

III. (У) зiмкy рака іншая. Яе (на) глуха забівае снегам. Снег (у) сюды. У гэтым белым свеце (многа) многа цікавага. Зацішна ў рацэ, кожнаму звяру прытулак. Асцярожна прыходзілі (у) начы пажывіцца крушынай зайцы. Яны стаялі стаўпкамі, (па) малу грызлі кару.

Крыху (у) бок ад зайцавага следу лёг чоткі роўны след: лапа за лапу. Гэта (па) цixy падкрадвалася лісіца. Вось тут яна (да) волі доўга чакала, пакуль заяц (не) асцярожна падыдзе бліжэй.

(Так) сама мышыная сцежка дробных слядкоў (на) цянькі прашыла раку ад берага да берага. А (з) боку гэтага следу – двайны след: тхор імкнуўся след (у) след за мышшу.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.