реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Беларуская мова

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам назоўнага або творнага склону ў спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць. Напрыклад: Яны былі аднагодкі.

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам у спалучэнні з іншымі дзеясловамі-звязкамі, напрыклад: Сын, таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця.

Якасныя і адносныя прыметнікі могуць выступаць у ролі выказальнага слова ў састаўным выказніку. Прыметнікі назоўнага і творнага склонаў выступаюць у спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць: Шчырая у іх была дружба, сапраўдная . Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным, відаць, жураўлі спускаюцца на адпачынак.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа выражацца лічэбнікам або займеннікам, напрыклад: Лёнік астаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана фразеалагічным словазлучэннем: Яна старалася ўзяць сябе ў рукі . Ноч была з ціхім водсветам зорнага бяхмарнага неба.

20.5 Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Пры адсутнасці дзеяслоўнай звязкі паміж дзейнікам (Д) і выказнікам (В) працяжнік ставіцца ў наступных выпадках:


Правіла

Прыклады

1. Калі Д – назоўнік стаіць перад В- назоўнікам

1. Лес — жывая вопратка зямлі.


2. Гвардыян — чалавек хірты.

3. Палешукі — народ гасцінны.

2 . Інфінітыў - інфінітыў

1. Прачытацъ кнігу — узбагаціцца словам.

2. Брахаць — не цэпам махаць.

3. Жыццё пражыць — не поле перайсці.

3. Назоўнік – інфінітыў або інфінітыў – назоўнік

1. Занятак госця — бясконца есці.

2. Здаць экзамен — справа важная.

4. Перад словамі гэта, вось, значыць, гэта значыць, якія стаяць пры В

1. Абгарэлыя руіны – гэта раны Беларусі. 2. Ігнаравацъ мову - значыць ігнараваць народ, нацыю. 3. Абыходзіцца з мовай абыяк — гэта значыць : думаць абы-як: недакладна, прыблізна, няправільна. 4. Фольклор - вось невычэрпная крыніца паэзіі.

5. Абодва гал. члены выражаны лічэбнікамі або адзін з іх – лічэбнік, а другі – назоўнік ці назоўнае спалучэнне

1. Пяць і шэсць — адзінаццацъ. 2. Вышыня помніка — дзевяць метраў. 3. Адзінаццаць кіламетраў — адлегласць не малая. 4. Плошча Нарачы – восемдзесят кіламетраў.

6. Перад В, выражаным усечанай формай дзеяслова імгненнага дзеяння (тыпу зірк, скок, тыц, гоп, шмыг).

1. Уладзік зараз - шмыг у дзверы! 2. Зося — зірк, а перад ёю Уладзік. 3. А тут кот адкуль ні ўзяўся і пад локаць яму – тоўк. 4. Ён – гоп v левы бок. Пасля глядзіць: святло і справа. Тады назад ён - скок.

7 . Назоўнік – фразеалагізм з ацэначным значэннем (тыпу кроў з малаком, стрэляны верабей, хоць вока выкалі, хоць іголкі збірай)

1. Твар – кроў з малаком. 2. Карак – хоць дугі гні.

3. Стаіць ладна скроены хлапчына, плечы касы сажань…4. Работа па душы, заробак — дай бог!

8. Калі В выражаны выклічнікам або выклічнікам і наступным удакладняльным назоўнікам, прыметнікам і інш.

1. У ёй [хаце] яшчэ сцены – ого, адна смала.

2. Там рыба – ого-го!

3. Яна ў мяне – во чалавек!


Працяжнік не ставіцца:

1. Калі Д-назоўнік стаіць пасля В-назоўніка:

1. Гасцінны народ палешукі. 2. Хітры чалавек Гвардыян! З. Страшэнны штукар і свавольнік
гэты Нёман.

2. Калі пры В-назоўніку ёсць: а) адмоўе не:

1. Воўк не пастух, а свіння не агародніца.

2. Голад не цётка;

б) параўнальны злучнік як (нібы, быццам, што):

1. Жыта як сцяна. 2. Сінія вочкі што васілёчкі.

в) не дапасаваны да яго член сказа або пабочнае слова ці часціца (перад В):

1. Дзяўчаты ў нас красуні.

2. Рыгораў сын таксама студэнт.

3. Віцька, безумоўна, добры хлопец.

3.             Калі В, выражаны ўсечанай формай дзеяслова, не мае адцення нечаканасці і лагічна (інтанацыйна) не выдзяляецца.

Прачытайце: 1. Снег скрып ды скрып. 2. Я тым часам шмыг у дзверы. 3. Засунеш руку ў пару, а рак цап за пальцы кляшнёй. 4. І следам з той копкі стралою бултых у ваду чалавек.

4. Калі Д або В выражаны займеннікам:

1. Я шафёр. 2. Хлеб у нас свой.

3. Мы народ жылісты.


Аднак ва усіх гэтых выпадках працяжнік можа быць пастаўлены як стылістычны сродак пры сэнсавым, лагічным выдзяленні, якому ў вуснай мове адпавядае вялікая паўза паміж Д і В. Прааналізуйце: 1. Вы — слаўны чалавек. 2. Першае слова – тваё. 3. Нядобрае пачуццё –зайздрасць. 4.Старасць — не радасць. 5. Ліпа — нібы цёмная хмара за гумном.

Пры сінтаксічным аналізе часам бывае цяжка вызначыць, які з галоўных членаў абазначае прадмет выказвання і з’яўляецца дзейнікам, а які выказнікам. Прааналізуйце: 1. Вялікая справа дружба. 2. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. 3. Цікавы занятак — вудзіць рыбу зімовым марозным днём на скаванай лёдам рацэ. 4. Чытаць гэты твор — асалода і праца.

Для размежавання галоўных членаў сказа кіруюцца наступным:

1. Назоўны склон В-назоўніка можна замяніць творным склонам: 1. Вялікай справай (з’яўляецца) дружба. 2. Страшэнным штукаром і свавольнікам (быў) гэты Нёман. 3. Вудзіць рыбу ... (з’яўляецца) цікавым заняткам.

2. Перад выказнікам можна ўставіць словы гэта, вось, значыць: 1. Вудзіць рыбу – (гэта) цікавы занятак. 2. Чытаць гэты твор — (гэта) асалода і праца.

Такім прыёмам можна карыстацца і пры размежаванні галоўных членаў сказа, выражаных іншымі часцінамі мовы: 1. Лічылася за вялікі гонар быць выбраным у прэзідыум (Быць выбраным – (гэта) вялікі гонар). 2. Не дзеці мы (Мы — (гэта) не дзеці).

Практыкаванне 32. Паміж дзейнікам і выказнікам, дзе трэба, пастаўце знакі прыпынку.

1. У дружбе жыць шчаслівым быць. 2. Цудоўная рэч жыццё. 3. Голас у чалавека глухі сіплы. 4. Айсбергі гэта алмазы палярнага ззяння. 5. Вялікая справа са звычайнай гліны зрабіць цудоўную вазу. 6. Чалавек натура складаная. 7. Сэрца маці не камень. 8. Вочы нібы васількі. 9. Пастаянная вучоба вось наша задача. 10. Тры ў квадраце дзевяць.

Практыкаванне 33. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выконвалі б ролю дзейніка. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, працяжнік.

Мінск, вуліца, пяць, чытаць, вучыцца.

Практыкаванне 34. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы выконвалі б ролю выказніка. Паміж дзейнікам і выказнікам пастаўце, дзе трэба, працяжнік.

Вёска, машына, дзесяць, жыць, наша багацце.

§ 21. Даданыя члены сказа


21.1 Дапаўненне

Дапаўненнем называецца даданы член сказа, які абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

У сказе дапаўненне часцей за ўсё паясняе дзеяслоў: Пахнуць мятай мокрыя лугі. Дапаўненне можа паясняць і формы дзеяслова — дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: Двор увесь быў заліты дажджом; Весела на рэчцы і траве, і кветцы, і крылатым пташкам, і крыклівым дзеткам, асабліва леткам. Даволі часта дапаўненне звязваецца з назоўнікам або прыметнікам.

Як член сказа, дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам ва ўскосных склонах. Напрыклад: Мне не даюць грыбы спакою, баравікі мне часта сняцца, мне з імі трэба паквітацца; Усе за аднаго, адзін за ўсіх.

Прамое і ўскоснае дапаўненне

Дапаўненне, што звязана з пераходным дзеясловам і выражана вінавальным склонам без прыназоўніка, называецца прамым. Прамое дапаўненне абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне. Напрыклад: Новыя домікі стройнымі і шчыльнымі радамі закрылі ваенныя пажарышчы.

Дапаўненне, выражанае назоўнікам (або іншай субстантываванай часцінай мовы) у родным, давальным і творным склонах без прыназоўніка або ў любым склоне з прыназоўнікам, называецца ўскосным. Напрыклад: Паветра пахла канюшынай, жытамі; прымешваўся водар гурковага цвету, медуніцы, спелых кменаў.

Адасабленне дапаўненняў

Калі выражаны спалучэннем прыназоўнікаў:


акрамя

апрача

замест

за выключэннем

 звыш

+ назоўнік або займеннік ва ўскосных склонах



У хаце, акрамя дзеда, нікога не было.

Адасабленне далучальных членаў сказа

Выражаюць дадатковыя паведамленні да асноўнага сказа ці яго часткі.

Далучаюцца да сказа:

1)  з дапамогай злучнікаў: і, ды, але, і то, ды і то

2)  слоў: асабліва, напрыклад, у першую чаргу, у адпаведнасці…

Выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі:

Падышлі Петрусёвы сябры - Колька з Віктусём, ды і Міхась Цыганок падбег: дзівіліся з двухметровага сама.

Аздоблен квас быў і грыбамі, выключна ўсё баравікамі.

Холадна стала у лесе, асабліва ноччу.

Практыкаванне 38. Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1. Суніц тут было шмат асабліва ля старых пнёў. 2. Хорашаў быў машыністам прычым адным з найлепшых машыністаў. 3. Апошнія часы за выключэннем некалькіх марозных дзён неба хмарнае і часта ідуць дажджы. 4. З бакоў апрача садоў і кветніку вуліца абсаджана рабінамі. 5. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху. 6. Баранцава мора вельмі неспакойнае асабліва цяпер увосень. 7. Насуперак заведзенаму парадку Максім Сцяпанавіч на гэты раз не паехаў адразу на дачу а папрасіў шафёра заехаць спачатку дадому.

21.2 Азначэнне

Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго. Напрыклад: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы.

Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і тымі займеннікамі, якія змяняюцца і дапасуюцца да назоўнікаў як прыметнікі. Дапасаваныя азначэнні набываюць форму роду, ліку і склону таго назоўніка, ад якога залежаць. Напрыклад: Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю.

Недапасаваныя азначэнні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах, а таксама інфінітывам, прыслоўем і дзеепрыслоўем. Недапасаваныя азначэнні не прыпадабняюцца да таго слова, ад якога залежаць, а звязваюцца з ім сувяззю кіравання або прымыкання.

Аднародныя азначэнні

1.                 Калі пералічваюць прыметы (аднайменных) прадметаў (колер, якасць, форма, знешні выгляд):

Жоўтыя, чырвоныя, ружовыя астры цвілі ў палісадніку.

2.                 Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова:

Лес, ціхі, маўклівы, сустрэў нас непрыветна.

3.                 Мастацкія азначэнні — эпітэты:

Мы выйшлі з сада і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы.

4.                 Калі першае азначэнне выражана прыметнікам, а другое —дзеепрыметнікам або дзеепрыметным зваротам:

І прыйшлося Васілю хочаш не хочаш адкрывацъ недаверлівае, закрытае на моцны замок сэрца.

Неаднародныя азначэнні

1.                 Калі азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў:

Пад сонцам грэліся бярозы ў белым тонкім палатне.

2.                 Калі першае азначэнне паясняе спалучэнне азначэнне + назоўнік, а не сам назоўнік:

Стол засланы белым ільняным абрусам.

Памятайце:

• звычайна у групе неаднародных азначэнняў адно азначэнне выражана якасным, а другое — адносным прыметнікам;

• азначэнні неаднародныя, але аддзяляюцца коскамі, калі другое азначэнне паясняе, канкрэтызуе, удакладняе сэнс першага:

Апошняя, найбольш чаканая сустрэча не прынесла Івану палёгкі, Вера яго так і не зразумела.

Адасабленне азначэнняў

1.                 Калі адносіцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца ў сказе):

Дужы і моцны, ён неяк адразу аслаб і, прытуліўшыся да дрэва, прыплюшчыў вочы.

2.                 Калі стаяць пасля назоўнікаў і нясуць сэнсавую нагрузку:

У хаце, пустой і маўклівай, стаяла некалькі ложкаў.

3.                 Калі два і больш адзіночных азначэнняў стаяць пасля азначаемага слова (перад ім ёсць азначэнне):

Сяргей лічыў Алёшу нясмелым хлапчуком, ціхім, непрыкметным.

4.                 Калі азначэнне мае дадатковае акалічнаснае адценне ўступкі, прычыны, часу:

Ахоплены ўладарнай сілай успамінаў, хлопец зацяў у сабе нясцерпную журботу душы.

5.                 Калі азначэнне ўдакладняе або паясняе папярэдняе:

На тым, далёкім, беразе вайны мы засталіся вечна маладымі.

6.                 Калі паміж дапасаваным азначэннем і азначаемым словам стаіць выказнік або іншыя члены сказа:

Усыпаныя сакавітымі яблыкамі, нізка нагіналіся галіны антонавак і цітавак.

Памятайце:

не адасабляюцца азначэнні, якія стаяць пасля асабовага займенніка ў форме В. склону:

Я ніколі не бачыў цябе нерашучага і такога спустошанага.

• не адасабляюцца азначэнні, калі адносяцца да няпэўных ці азначальных займеннікаў:

Хтосьці нясмелы і ціхі сумна зірнуў на мяне.

Адасабленне недапасаваных азначэнняў

1.                 Калі адносяцца да асабовых займеннікаў, уласных і агульных назоўнікаў (незалежна ад месца ў сказе):

У зялёнай майцы, з загарэлым тварам і рукамі, з ускудлачанымі валасамі, ён здаваўся прыгажэйшым, чым у найлепшым сваім гарнітуры.

2.                 Калі ўдакладняюць папярэдняе дапасаванае азначэнне:

Высокі, у палавіну чалавека, дубовы пень ясна вылучаўся сярод дзеравяк.

3.                 Калі стаяць у адным радзе з дапасаванымі азначэннямі:

На гэтым вале, нахіліўшыся над болотам, стаяў старэнькі дуб, тоўсты, нізкі, з сухім верхам.

4.                 Калі стаяць перад назоўнікам і ўдакладняюць сэнс папярэдняга слова:

3 другога, меншага пакоя выйшаў малодшы сын Коркія.

Памятайце:

•  калі недапасаванае азначэнне выражана інфінітывам (можна уставіць словы а іменна), то перад азначэннем ставіцца працяжнік:

Толькі адна каманда перадавалася па ланцужку - трымацца да апошняга.

•  калі пры азначэнні-інфінітыве няма дапасаванага азначэння, то яно звычайна не адасабляецца:

Алесь выказаў прапанову скасіць Міронісе сена, бо яе Пётр у Чырвонай Арміі.

Практыкаванне 36. Вызначце аднародныя і неаднародныя азначэнні. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Зямлю парэзалі вузкія сялянскія дарогі. 2. Быў ясны летні дзень. 3. Сыпануў дробны асенні дождж. 4. У букеціку былі белыя чырвоныя сінія і жоўтыя кветкі. 5. Імклівая захапляючая ляцела насустрач дарога. 6. Дружбы шмат на свеце сардэчнай у людзей шчырай слаўнай і прыгожай. 7. Старэнькі але крэпкі дзядок сустрэў мяне на двары. 8. Я люблю блукаць па вузкіх мінскіх вуліцах вясной. 9. Хвіліны праз дзве пачуліся галасы сабак тонкія і прарэзлівыя тоўстыя і болей паважныя. 10. Лес стромкі густы застылай грамадою кучаравіцца на краі мутнаватага неба. 11. Васіліна акінула позіркам поле і глыбока ўздыхнула чыстае насычанае лёгкай веснавой парнасцю паветра. 12. Паабапал дарогі было поле жоўтае ад іржышча. 13. Паветра напоенае пахам хвоі навісла шызаватай смугой. 14. Высокі вечна малады у ззянні зор і рос свае гады як жалуды дуб на зямлю атрос.


21.3 Прыдатак

Разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паясняльнага слова ў склоне. Падкрэслівае характэрныя асаблівасці:

1.                 род заняткаў: студэнты-дружыннікі

2.                 прафесію: настаўнік Клязовіч Сяргей Іванавіч

3.                 нацыянальнасць: дзяўчынка-буратка

4.                 уласнае імя: планета Венера

5.                 эмацыянальную ацэнку, своеасаблівасць прадмета, асобы: восень-чараўніца, хлопец-маўчун.

Памятайце:

• калі ўласны назоўнік — імя, прозвішча канкрэтнай асобы, то прыдаткам з'яўляецца агульны назоўнік:

дэфектолаг Сільвановіч

мастак Шаранговіч

• калі уласны назоўнік — геаграфічная назва, то ён і з'яўляецца прыдаткам:

вёска Ніўкі

магазін "Несцерка"

Адрознівайце:

• словы з прыдаткамі ад складаных слоў (абазначаюць адно паняцце):

дом-музей

генерал-палкоўнік

• словы з прыдаткамі ад сінанімічных спалучэнняў (з'яўляюцца адным членам сказа):

шляхі-дарогі

сцежкі-дарожкі

волечка-свабода

Адасабленне прыдаткаў

Развітыя і неразвітыя прыдаткі адасабляюцца:

1.                 Калі адносяцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца):

Летам мне, пастуху, трэба было мець добрую пугу.

2.                 Калі стаяць перад уласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне:

Выдатны майстар беларускага слова, Якуб Колас карыстаўся любоўю народа.

3.                 Калі прыдаткі звязваюцца з азначаемым словам злучнікамі:

1) ці, або (з удакладняльным значэннем)

2) як (з прычынным значэннем)

3) словамі па мянушцы, па клічцы, па прозвішчу:

Юрыя Уладзіміравіча, як добрага спецыяліста, часта запрашалі правесці кансулътацыі для маладых праграмістаў.

Памятайце:

• калі злучнік як са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне «у якасці», то такі зварот прыдаткам не з'яўляецца і не адасабляецца:

Як лекавая расліна журавіны вядомыя са старажытных лячэбнікаў.

 • калі трэба падкрэсліваць удакладняльны, паясняльны характар прыдатка (звычайна прыдатак — у канцы сказа), ставіцца працяжнік:

3 ініцыятывы і фундацыі Еўфрасінні была пабудавана царква Спаса—унікальны помнік мураванага дойлідства Беларусі.

Практыкаванне 37. Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 4. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу. 5. Былы марак ён добра ведаў марскія звычаі. 6. Дарослыя з зайздрасцю пазіралі з берага на нас хлапчукоў але ўзысці на лёд не адважваліся. 7. Сённяшняму чытачу Брыль вядомы як майстар лірыка-філасофскіх мініяцюр. 8. Яны прывіталіся як добрыя сябры. 9. На пасяджэнні я выступаў як сведка.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.