реферат скачать
 
Главная | Карта сайта
реферат скачать
РАЗДЕЛЫ

реферат скачать
ПАРТНЕРЫ

реферат скачать
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат скачать
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Беларуская мова

(На) пераходзе глыбокі грузны след воўка. Ён меў на ўвазе ўcix (ад) разу: i ліс, i зайцоў, i, магчыма, меркаваў падысці рэчышчам пад ферму, (ад) куль (без) перастанку даносіцца бляянне ягнят.

Цікава (што) дзень назіраць за прыродай.

Паводле Э. Самуйлёнка.


§ 13. Правапіс складаных слоў

13.1 Складаныя назоўнікі пішуцца разам:

а)       са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, летапіс, новабудоўля;

б)      з першай іншамоўнай часткай тыпу: аэраклуб, аўтабаза, мікраклімат, метэазводка, фотахроніка, мотакрос i г. д.


фатаграфія, матацыкл


в) агульныя назоўнікі з naў- (noў-): паўяблыка, паўгорада, поўдзень;

г) утвораныя ад лічэбніка з назоўнікам: шасцідзёнка, чатырохкутнік; а таксама з першай часткай многа-, шмат-, мала-: малавядомы, шматбаковы;

д) складанаскарочаныя словы: педінстытут, медработнік.

Складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок:

а)       без злучальнай галоснай: сосны-прыгажуні, дом-музей, школа-інтэрнат, тэлефон-аўтамат;

б)      назвы палітычных партый i ix прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-рэвалюцыянер;

в)       уласныя назоўнікі з naў-: naў-Беларусі, паў-Еўропы;

г)       некаторыя састаўныя ўласныя назоўнікі: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок. Але: Наваполацк, Навагрудак.

Практыкаванне 25. Растлумачце правапіс назоўнікаў. Звярніце ўвагу на напісанне выдзеленых літар.

Ахвярапрынашэнне, мангола-татары, пісьменнік-прапаведнік, трохкутнік, проціпастаўленне, далягляды, добраахвотнік, чырвонаармеец, Алма-Ата, ваеннапалонны, мікрараён, паўкраіны, сацыял-рэфармізм, дубы-веліканы, фотакарэспандэнт, Салтыкоў-Шчадрын, паўгода, плашч-палатка, Неміровіч-Данчанка, медсанбат, папараць-кветка, санінструктар, вадасховішча, сцежкі-дарожкі, нацыянал-сацыялізм, васьмiгpaннiк, пaў-Мінска.


13.2 Разам пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі, параходны, салігорскі, летапісны;

б) утвораныя са словазлучэнняў:

"назоўнік + прыметнік" — сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), правабярэжны (правы бераг); паўночнаславянскі (паўночныя славяне);

"назоўнік + лічэбнік": трохгадовы (тры гады), двухпавярховы (два пaвepxi), аднагодкі (адзін год);

"назоўнік + займеннік": іншамоўны (iншая мова).

13.3 Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:

а)       утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі;

б)      утвораныя ад двух i трох раўнапраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і): беларуска-рускі слоўнік (беларускі i pycкі), грамадска-палітычная дзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);

в)       якія абазначаюць колер: светла-блакітны, чырна-cінi;

г)       словы паўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні.

Заўвага. Усе астатнія прыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці больш асноў i не падыходзяць нi пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад: люстрана-гладкая рака, сліпуча-белыя аблокі.


Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна


Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў i прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:

дробнабуржуазная газета дробна паколатыя дровы
(дробная буржуазія)                                            (паколатыя (як?) дробна)

гладкаствольное ружжо                                    гладка паголены твар

(гладкі ствол)                                             (паголены (як?) гладка)

13.4 Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў, паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў, паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй. Параўнайце:

Лаза зялёная жаліцца-шуміць. — Лаза зялёная жаліцца, шуміць.

Бацькі яго пояць-кормяць. — Бацькі яго пояць, кормяць.

Практыкаванне 26. Спішыце, раскрыйце дужкі.

(Дзесяці) павярховы, (глыбока) даследаваны, (цёмна) шэры, (грунтоўна) прадуманы, (паўночна) заходні, (маркотна) журботны, (мала) вядомы, (часова) прызначаны, (бела) грывы, (цёмна) русы, (адмыслова) зробленыя, (чыста) вымыты, (паўднёва) усходні, (штучна) утвораны, (літаратурна) мастацкі, (бледна) жоўты, (руса) валосы, (смугла) твары, (прыгожа) аформлены, (фізіка) матэматычны, (глыбока) паважаны, (асабліва) прыгожы, (ружавата) чырвоны, (прынцыпова) новы падыход, (урачыста) узнёслы тон, (шмат) баковы дагавор, (рана) узаранае поле, (спрадвечна) беларускія словы, (адкрыта) здзеклівая ўсмешка, (паўднёва) славянскія народы, (глуха) нямы чалавек, (агульна) народная задача, (сардэчна) сасудзістыя захворванні, (горка) салёная вада, (цёмна) бэзавы колер, (празрыста) сіняе неба, (века) помныя дні, (ярка) рыжы хвост, (заходне) еўрапейскі, (усходне) славянскі.

§14. Ужыванне i правапіс часціц не, ні


14.1 Ужыванне часціц не, ні

 

Значэнне часціцы не

Калі ўжываецца

Прыклады

Адмаўленне

Калі знаходзіцца пры выказніку

1. 3 касою пагоды не чакаюць.

2. Служба не дружба.

3. Гэта не чорны колер.

Сцвярджэнне

Не + магчы + не + інфінітыў

1. 3 yciм гэтым мы не можам не пагадзіцца.

2. Я не мог не сказаць.


У рытарычных сказах*

Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?

Значэнне часціцы ні

Калі ўжываецца

Прыклады

Узмацняе адмаўленне

Не (няма, нельга, няможна) + ні

1. Нельга спыніцца нi на хвіліну. 2. На вуліцы нi душы (маецца на ўвазе няма нi душы).

Узмацняе сцвярджэнне

Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) нi, куды (б) нi, дзе (б) нi i інш.

1. Дзе нi пойдзеш, песні кружаць роем. 2. Куды нi глянь усё бялютка. (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.)

Значэнне злучнiка ў адмоўным сказе

Можна замяніць злучнікам i

Hi ў жыцці, нi ў людзях не зняверыўся (i ў жыцці, i ў людзях не зняверыўся).

Няўпэўненасць

Ва ўстойлівых словазлучэннях

Hi хаты нi лапаты;

ні складу нi ладу (коска не ставіцца).


Адрознівайце:

не раз (многа раз, часта) — нi разу (ніколі),

 не адзін (многія) — нi адзін (ніхто).

Прааналізуйце: нi адзін не ведаў не адзін ведаў, нi адзін не прыйшоў не адзін прыйшоў, ні разу не бачыў не раз бачыў, ні разу не гаварыў не раз гаварыў.

Практыкаванне 27. Растлумачце ўжыванне часціцы не або ні.

1. Hi пробліску ў цёмным небе. 2. Не чуваць было ні ляскату машын, ні грукату матораў, нi людскіх галасоў. 3. Васіль ні разу не быў у Пінску. 4. Як тут не сказаць? 5. Міколка ляжаў ні жывы ні мёртвы. 6. Я не магу не сказаць вам праўды. 7. Сонца не відаць. 8. Hi гуку ў адказ. 9. Дзяўчына не адказала ні адным словам. 10. Без трывогі нi ў лес не пойдзеш, нi дома не паспіш. 11. Хто яго не ведае? 12. Бацькаўшчына! Колькі б мы ні хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў нi сустракалі пад дахам тваix нябёсаў, ніколі не здасца чэрствым твой хлеб i ніколі не будзе скупою твая рука.


14.2 Правапіс часціцы не

Часціца не пішацца разам:

а)       са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны, незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;

б)      са словамі, да якіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі (малы), неглыбока (мелка);

в)       з няпэўнымі займеннікамі i прыслоўямі: нехта, нечы; недзе, некалі;

г)       з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.

Часціца не пішацца асобна:

а)       з дзеясловамі i дзеепрыслоўямі: не ведаў, не мог, не быў; не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы, не хочучы;

б)      калі ёсць супрацьпастаўленне: не прыяцель, а проста знаёмы; не гарачая, а толькі цёплая вада; не аднолькавае, даволі разнастайнае гэтае ўлонне (супрацьпастаўленне падразумяваецца, яўна прапушчаны злучнік а);

в)       з кapoткімі дзеепрыметнікамі: трава не скошана, дровы не прывезены, твор не прачытан;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежае слова: не скошаная (кім?) касцамі трава; не прывезеныя (калі?) своечасова дровы; (калі?) яшчэ не прачытаны твор;

д) з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не горшы за яго, не больш за кіламетр;

е) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не: далёка не поўны, ніколькі не горшы.

Заўвага. Звычайна не пішацца асобна з адноснымі прыметнікамі, надаючы адмаўленне выражанай прымеце: гадзіннік не залаты, мёд не ліпавы.


не трэба, не варта, не супраць, не шкада


14.3 Правапіс часціцы ні

Часціца ні пішацца разам:

а) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніяк, нікуды, ніколькі. Але: ні ў кога, ні з кім, ні з чым.

б) са словамі, якія без ні не ўжываюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін.

У астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.

Заўвага. 1. Адрознівайце няпэўныя і адмоўныя прыслоўі і займеннікі. У няпэўных не пішацца заўсёды пад націскам, у адмоўных ні – заўсёды не пад націскам: не́хта – ніхто́; не́дзе –нідзе́; не́чы – нічы́й.

2. Прыназоўнік нягледзячы на трэба адрозніваць ад дзеепрыслоўя: Нягледзячы на мароз, вучні паехалі на экскурсію. – Міхась адказаў, не гледзячы на мяне.

Практыкаванне 28. Спішыце, раскрыйце дужкі. Замест кропак устаўце е або і, растлумачце, разам ці асобна пішуцца часціцы не, ні са словамі.

1. Дзе (н..) станеш, дзе (н..) глянеш, краю (н..) відаць. 2. (Н..) пробліску ў цёмным небе, (н..) зоркі. 3. Грыбы моцныя, тугія, быццам (н..) было (н..) снегу, (н..) прымаразкаў. 4. Няма над возерам (н..) ластавак, (н..) чаек. 5. Ласкавы гул збажыны (н..) змаўкаў (н..) па хвіліну. 6. Як тут (н..) расхвалявацца? 7. (Н..) дзе (н..) кога. 8. Як (н..) гне мароз, (н..) гладзіць, але (н..) чога (н..) парадзіць. 9. (Н..) хто (н..) сказаў (н..) слова. 10. I (н..) водная раслінка, (н..) водны парастак, (н..) воднае дрэўца i (н..) адна жывая icтотa (н..) думала ў той час пра смерць. 11. Лейтэнант, (н..) зірнуўшы (н..) на кога, выйшаў з пакоя. 12. Падарунка (н..) мог я (н..) ўзяць. 13. Дзе я толькi (н..) быў. 14. (Н..) хмурынкі цэлы месяц. 15. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я (н..) быў. 16. Васіль даў зарок (н..) хадзіць (н..) да кога, (н..) бачыцца (н..) з кім,. 17. Гародчык быў (н..) вялікі i, мабыць, зусім (н..) прыдатны (н..) для якіх іншых pacлін. 18. Нейкая свая, (н..) разгаданая (н..) кім таямніца жыла тут. 19. (Н..) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім i шчодрым сонцам, (н..) знанай дагэтуль ажыўленасцю гарадскіх вуліц. 20. I раптам (н..) дзе далёка, у (н..) дасяжнай глыбіні акіяна, (н..) смела праглянулася зорка. 21. Я перажывала высокае, (н..) з чым (н..) параўнальнае ўзрушэнне. 22. Тую выставу (н..) льга (н..) помніць. 23. (Н..) адно дрэва (н..) шуміць так трывожна i глуха, як елка.


§ 15. Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў i часціц

15.1 Правапic некаторых прыназоўнікаў

Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам.

Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы.


15.2   Правапіс некаторых злучнікаў

Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніка з займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на які ўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека. У гэтым сказе затое – злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі: На дварэ было цёмна, але (аднак, только) яснымі былі думкі ў чалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ix рана разбудзілі тое — займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконвае функцыю дапаўнення: крыўдна (за што?) за тое.

15.3 Правапіс некаторых часціц

Часціца -сьці (-сь) з займеннікамі i прыслоўямі пішацца разам: штосьці, штось, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысь.

Часціцы абы-, -небудзь з займеннікамі i прыслоўямі пішуцца праз злучок: абы-які, абы-куды (параўнайце: абы сказаў, абы зрабіў, абы чысты, абыякавы), калі-небудзь, што-небудзь. Але: хто ж небудзь, абы ў каго.

Часціцы б (бы), ж (жа) пішуцца асобна: спявала б, спяваў бы; прынесла ж, прынёс жа.

Часціца -такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля слоў, да якіх адносіцца: усё-такі, так-такі (параўнайце: такі сказаў, такі зрабіў). Але: усё ж такі.

Часціца што пішацца асобна ў спалучэннях толькі што, амаль што, пакуль што (параўнайце з прыслоўямі штодзень, штомесяц).

Практыкаванне 29. Спішыце, раскрываючы дужкі. У адпаведнасці з правіламі пішыце прыназоўнікі, злучнікі, часціцы.

І. (3) пад Нарачы, (з) за плячэй, усё (ж) такі, пакуль (што) лёгка, дзе (сьці) па вёсках, (з) за свету, зусім (такі) весела, (з) пад cтpaxi, добра (такі) зацемна, пратаптаная калі (сьці), (з) пад ног, збылося (такі) жаданне, (па) за яго icтотаю, што (небудзь) моцнае, абы (з) кім, справа не (абы) якая, каго (ж) небудзь, (па) над борам, (абы) толькi адцягнуць, усё (ж) яшчэ што (сь) засталося, спяваць што (небудзь), (па) за садкамі.

ІІ. Там, у цёмнай далёкай дарозе, хоць рызыка, (за) тое недзе за ёй i надзея. 2. (3) пад навісі дрэў блішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) тое вакол нас тысячы маленькіх зорачак. 3. Вучня хвалілі (за) тое, што ён прымаў удзел у грамадскай рабоце. 4. Я (за) тое люблю лес, што ў ім душою спачываю.

§ 16. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары


3 вялікай літары пішуцца:

1.       Першае слова ў складаных назвах:

а)       свят i знамянальных дат: Першае мая, Дзень незалежнасці, Дзень танкіста, Новы год; 1 Мая, 8 Сакавіка;

б)      гістарычных падзей і дакументаў: Брэсцкі мір, Парыжская камуна; Люблінская унія;

в)       геаграфічных аб'ектаў: Віцебская вобласць, Miнcкi раён (а таксама Брэстчына, Полаччына, Случчына i пад.);

г)       міністэрстваў, навучальных i дзяржаўуных устаноў, прадпрыемстваў: Міністэрства адукацыі, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінскі аўтамабільны завод, Акадэмія навук;

д)      словы Дом, Палац у назвах тыпу: Палац моладзі, Дом афіцэраў, Дом урада, Дом-музей Адама Міцкевіча. Але: дом адпачынку, дом-інтэрнат.

2.  Назвы гістарычных эпох: эпоха Адраджэння, Рэнесанс, Сярэднявечча.

3.  Агульныя назоўнікі, якія набываюць значэнне ўласнай назвы: Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына.


Вялікая Айчынная вайна, Вялікае княства Літоўскае


4.       Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад ўласных імёнаў (не з суфіксам -ск-): Mixacёў сын, Купалава паэма, Марысін сябар, Брылёва апавяданне.

Параўнайце:

мележаўская хроніка Мележава хроніка;

купалаўскі стыль Купалава паэма.

Увага! Прыметнікі з -ск- пішуцца з вялікай літары, калі яны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных назвам са словамі імя, памяці: Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Коласа), Скарынаўскія чытанні (чытанні памяці Скарыны).

Практыкаванне 30. Растлумачце ўжыванне вялікай літары.

Вершы Коласавы, Васілёва дачка, мінскія вуліцы, мінчане, Miнскi гандлёвы тэхнікум, беларускі народ, Беларускі дзяржаўны академічны тэатр оперы i балета, Літаратурны музей імя Янкі Купалы, Восьмае сакавіка, Палац мастацтваў, беларускае адраджэнне, эпоха Адраджэння, Колеў сшытак, грамадзянская вайна, Дзень настаўніка, Новы год, навагодні падарунак, эпоха Асветніцтва, Міністэрства адукацыі, беларускія краявіды, краявіды Ашмяншчыны, Беларускі акадэмічны драматычны театр імя Янкі Купалы, Чырвоная Армія, чырвонаармейскі, Miнскі завод халадзільнікаў, Дом ветэранаў, Палац спорту, Міцкевічавы балады, купалаўскія гepoi, Баркалабаўскі летапіс, медыцынскі інстытут, Гомельская вобласць, Гомельшчына, народны паэт, Міжнародны жаночы дзень, Белавежская пушча, Далёкі Усход, Заходняя Дзвіна, заходняя частка горада, аповесць "Дрыгва", Вялікае княства Літоўскае, Версальскі мip, горад Тураў, сабака Шарык, Магеланаў праліў, зорка Венера, кінатэатр "Mip", звычайная маскоўская вуліца, вуліца Маскоўская, Рыгораў брат, Мурчыны кацяняты, быкаўскі герой, Коласаўскія ўрачыстасці, коласаўская трылогія.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9


реферат скачать
НОВОСТИ реферат скачать
реферат скачать
ВХОД реферат скачать
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат скачать    
реферат скачать
ТЕГИ реферат скачать

Рефераты бесплатно, курсовые, дипломы, научные работы, реферат бесплатно, сочинения, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.